Воскресенье, 19.05.2024, 05:09
[ Новые сообщения · Участники · Правила форума · Поиск · RSS ]
  • Страница 1 из 1
  • 1
ФОРУМ » Other » Для учебы. Пригодится » ГІСТОРЫЯ АЙЧЫННАЙ КУЛЬТУРЫ (АДКАЗЫ НА ПЫТАННІ)
ГІСТОРЫЯ АЙЧЫННАЙ КУЛЬТУРЫ
ЁжикДата: Пятница, 25.06.2010, 21:02 | Сообщение # 1
Ёж птица гордая
Группа: Администраторы
Сообщений: 774
Репутация: 6
Статус: Offline
ГІСТОРЫЯ АЙЧЫННАЙ КУЛЬТУРЫ

Билет 1. Культура старажытнай Беларусі.

У эпоху палеаліту ўзнікаюць прымітыўныя рэлігійныя вераванні, цесна звязаныя таксама з культам продкаў, замагільным культам. Прымітыўнае мастацтва эпохі неаліту было акрэслена арнаментам і скульптурай. Арнамент быў часцей за ўсё геаметрычным і меў выгляд хвалістых, ламаных ліній, зігзагаў, рысак, кропкавых паглыбленняў. Ім упрыгожвалі прылады працы, прадметы. Існаванне мацярынска-радавой абшчыны стварыла культ жанчыны, што адлюстравалася ў тагачаснай скульптуры. Невялікія па памерах фігуркі жанчын выразалі з косці, каменню. Да эпохі позняга палеаліту адносяцца знаходкі ўпрыгожанняў. У большасці гэта былі прыстасаваныя прыродныя формы - зубы жывёл, раквіны з прасвідравнымі адтулінамі, касцяныя трубачкі.
У мезаліце - людзі гэтага часу карысталіся крэмневымі прыладамі працы: нажамі, скрабкамі, разцамі разнастайнай формы.
У эпоху неаліту з'яўляецца посуд, пачатак вырабу глінянага узнікненне прадзення і ткацтва. Гліняны посуд, пераважна востраканечнай формы, выраблялі ўручную, упрыгожвалі арнаментам. Найбольш часта сустракаюцца вырабы з геаметрычным вузорам, які наносілі зубчастым штампам, пальцамі, пазногцямі, завостранымі палачкамі. Атрымлівае распаўсюджанне кераміка шарападобных і пласкадонных форм (гаршкі, амфары, міскі) з выявамі жывёл,птушак, якія па-свайму выгляду нагадваюць арнамент. Значнае месца займаюць таксама скульптурныя вырабы, упрыгожанні. Часцей за ўсё яны вырабляліся з косці, крэмнія, а ўпрыгожанні -- з бурштыну. У неалітычнай скульптуры асноўная ўвага надаецца выяўленню мужчынскіх вобразаў, галавы, твару.
У развіцці мастацтва бронзавага веку асаблівую ролю пачынае адыграваць рэлігія. Пашыраецца культ продкаў. Пахаванні бронзавага веку вядомы двух тыпаў - труппалаженні і трупапахаванні. Пахавальныя рэчы з курганоў складаюць гліняны посуд, крэмневыя наканечнікі стрэл, нажы, клінападобныя сякеры, разнастайныя ўпрыгожанні, вырабы з бурштыну медзі і бронзы.
У жалезным веку вылучаюць шэраг культур, адпавядаючых групам плямён, якія мелі вызначаныя рысы матэрыяльнай культуры і рытуалаў пахавання: мілаградская культура, зарубянецкая культура, штрыхаванай керамікі і днепра-дзвінскай культуры. Ім былі ўласцівы агульныя рысы. Вялікую групу вырабаў, складаюць жалезныя і шкляныя ўпрыгожанні, заколкі і фібулы, падвескі, кольцы, пярсцёнкі, грыўны, бранзалеты. Часта ў вырабах выкарыстоіваліся розныя насечкі, рубчыкі, вітыя зігзагападобныя элементы, эмалевыя ўстаўкі. Ва ўпрыгаженнях эпохі жалеза сутракаюцца выявы круга і ромба. Яны былі сімваламі сонца, месяца. У эпоху жалеза вялікай разнастайнасцю вызначаецца кераміка. У выніку археалагічных раскопак былі знойдзены шматлікія скульптурныя выявы. Большасць з іх насіла культавы характар і была амулетамі. Часцей сустракаюцца выявы жывёл і птушак, радзей - чалавека. Акрамя невялікіх па памерах скульптурных выяў у эпоху жалеза выконвалі манументальныя вывы - каменных ідалаў і '' баб ''. Іх выраблялі з дрэва і каменню. Найбольш вядомымі творамі з'яўляюцца '' Шклоўскі ідал'', каменныя ''бабы'', знойдзеныя ў Жабінкаўскім раёне.
Найбольш старажытнае жыллё на тэрыторыі Беларусі адносіцца да часоў неаліту. Прыкладам могуць быць жытлы, знойдзеныя каля в. Бердыж у Чачэрскім раёне і в. Юравічы ў Калінкавіцкім раёне. У эпоху жалеза атрымліваюць распаўсюджанне разнастайныя па форме паселішчы. Сярод іх заслугоўваюць увагі ўмацаваныя гарадзішчы. Другім прыкладам, аб культуры будаўніцтва перршабытнага ладу, з'яўляюцца пахавальныя курганы. Напачатку яны былі калектыўнымі магільнікамі, затым месцам пахавання знаці.
У 7 - 8 стагоддзях н. э. на тэрыторыі Беларусі фарміруецца ўсходнеславянскія плямёны дрыгавічоў, радзімічаў, крывічоў. Гэты перыяд звязаны з распадам першабытнаабшчынных адносін і фарміраваннем феадальных.

Билет 2. Язычніцкія ўяўленні і вераванні, галоўныя багі і міфалагічныя істоты.

Беларускія плямёны ўшаноўвалі як вышэйшае бажаство Белбога, якога яшчэ называлi Бялун, або Бог неба.
Пакланенне Перуну як богу вайны і грому было шырока распаўсюджана ва ўсходнеславянскім свеце і было асабліва папулярнае сярод князёў.
Культ Дажбога-Хорса, бога сонца, усяго толькі сына магутнага Перуна, карыстаўся намнога большай пашанай у старажытнабеларускай міфалогіі, чым яго бацька.
Чарнабог быў мужам Мараны, багіні смерці. Аб атрыбутах і справах Чарнабога вядома мала, за выключэннем таго, што ён уступіў у барацьбу з богам Перуном, які перамог Чарнабога пры дапамоэе магічнага молата, што падарыў яму бацька, Белбог-Бялун.
Зюзя быў жахлівым богам зімы - пачварным старым з доўгай сівой барадой. Разгневаны, ён стукаў па ствалах дрэў сваім посахам, збіваючы снег і лёд, прымушаў зіму накрыць халоднай посцілкай зямлю.
Жонка Перуна насіла імя Цёця. Яе ўшаноўвалі як багіню вясны і ўрадлівасці Дажбог-Хорс ажаніўся з багіняй вясны Ладай-Лёляй - дачкой Цара-Мора.
Дажбог і Лада мелі сына, Ярылу, які стаў богам палёў, урадлівасці, доблесці і кахання. Яго прыход азначаў пачатак вясны. Яго жонкай была Вясна, багіня вясны, цеплыні і грацыі.
Сярод багоў стыхіі можа быць упамянуты бог месяца Волас-Вялес, аб якім згадваецца ў летапісах як пра апекуна пастухоў і абаронцу кароў і авечак. Яго жонка была вядома над iменем Дзянніца.
Рада была багіняй мудрасці.
Хатнік быў дамашнім духам. Лясун быў лясным духам.
Яшчур, які быў богам хвароб і эпідэмій. Паландра была багіняй усялякай шкоды, гніення і заразы. Хлеўнік быў злосным духам, які мучыў ноччу жывёлу ў хлеве, асабліва коней, ездзячы на іх вярхом да знямогі. Мара была злоснай істотай, яна заблытвала падоражнiкаў i турбавала сонных. Начнiцы – злосныя начныя чарцяняты. Злыднi – карлiкi, якiя прыносяуь усе няшчасцi.

Билет 3. Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях і яго ўплыў на культуру.

Хрысціянства надало магутны імпульс культурнаму развіццю Беларусі. Яно садзейнічала стварэнню многіх выдатных помнікаў архітэктуры і жывапісу, распаўсюджванню пісьменства, развіццю летапісання, бібліятэк, з'яўленню школ, пранікненню на беларускія землі твораў замежных аўтараў, праз якія нашы продкі далучаліся да інтэлектуальнага вопыту хрысціянскай цывілізацыі. Дабратворны ўплыў з боку візантыйскай і заходнееўрапейскай культуры зведаў на сабе цэлы шэраг рамёстваў. Пасля прыняцця хрысціянства беларускія землі былі з'арыентаваны на засваенне візантыйска-праваслаўных духоўных каштоўнасцяў, якія сталі адной з крыніц развіцця нацыянальнай культуры.
Хрысціянства на старажытную Русь прыйшло з Візантыі. Руская княгіня Вольга прыняла хрысціянства. А яе ўнук Уладзімір Святаслававіч (“Чырвонае сонейка”) у 988-989 пачаў хрышчэнне Русі.
Выдатным дасягненнем старажытнай культуры з'яуляюцца помнiкi манументальнай архiтэктуры - пераважна цэрквы. У Полацку будуецца грандыёзны Сафiйскi сабор - трэцi ва Усходняй Еуропе ( Кiеў, Ноугарад ). На працягу XII ст. у Полацку узведзена каля 10 мураваных царкоуных устаноў. Найбольш вядомыя: Барысаглебскi манастыр у Бельчыцах, Пятнiцкая царква, Спаса-Еуфрасiньеўская царква - якую пабудаваў полацкi дойлiд - Iаан. Да нашых дзен захавалася Каложа у Гродне.
Шэдэўрам старажытнага беларускага мастацтва з'яуляецца крыж Еуфрасiннi Полацкай.

Билет 4. Пачатак пісьменнасці на Беларусі.

Ускладненне грамадскай і гаспадарчай дзейнасці разам з прыняццем хрысціянства абумовілі развіццё з канца 10 ст. пісьменства. Матэрыялам для пісьма служыў пергамент, пакрытыя воскам дошчачкі і бяроста, на якіх стылямі (пісаламі) надрапвалі надпісы. Надпісы рабілі таксама на камянях, цэгле, металічных пячатках, званах, прасліцах, касцяных вырабах…
У аснову беларускай азбукі пакладзены алфавіт, створаны ў 60-я гг. 9 ст. знакамітым балгарскім асветнікам, візантыйскім царкоўнікам Кірылам Салунскім (Кiрыл i Мяфодый, 863) і адаптаваны яго вучнямі пад славянскую фанетыку. Самым старажытным помнікам пісьменства на Беларусі і першым датаваным надпісам на ўсёй тэрыторыі Усходняй Еўропы з'яўляецца надпіс на пячатцы полацкага князя Ізяслава (канец Х ст.). Імя князя перададзена на ім кірылічнымі літарамі, але ў грэчаскім гучанні - "Ізяславос".
Пісьменства 12-13 стст. прадстаўлена таксама надпісамі на так званых "Барысавых" і "Рагвалодавых" камянях (12 ст.), берасцянымі граматамі (13 - першая палова 14 ст.), знойдзенымі ў Віцебску і Мсціславе; на крыжы Ефрасінні Полацкай (12 ст.), на цаглінах полацкага Сафійскага сабора (надрапаны імёны яго будаўнікоў), знаходка у Бярэсцi, датуемая 13 ст. - грэбень з самшытавага дрэва, на якiм паслядоўна размешчаны славянскiя лiтары ад "а" да "л". Грэбень з Бярэсця выконваў ролю "буквара" для навучання грамаце у 13 ст.
Паступова ў 12 ст. пісьмом сталі карыстацца не толькі князі і вышэйшае духавенства, але і простыя гараджане. У 11-12 стст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі пачалася перапіска кніг. Яна вялася ў майстэрнях - скрыпторыях, якія ствараліся пры манастырах. Самая старажытная рукапісная кніга - Тураўскае Евангелле (11 ст.).
Перапіскай кніг займалася асветніца 12 ст. Ефрасіння Полацкая.
У другой палове 13 - першай палове 14 стст. на Беларусі з'яўляецца першая ілюстраваная кніга - Лаўрышаўскае Евангелле. Яно ўтрымлівала 19 малюнкаў - мініяцюр. Першымі збіральнікамі кніг былі храмы і манастыры, якія на працягу многіх стагоддзяў з'яўляліся ачагамі асветы і культуры на нашых землях. Самая першая бібліятэка была створана пры Сафійскім саборы ў Полацку.
Да ліку ранніх помнікаў пісьменства адносяцца Полацкі (12 ст.), Тураўскі і Навагародскі (13 ст.) летапісы, якія, аднак, да нашага часу не захаваліся. Шмат якія падзеі беларускай гісторыі адлюстраваны ў "Аповесці мінулых гадоў", створанай у пачатку 12 ст. кіеўскім манахам Нестарам. Гэта помнік агульнаўсходнеславянскага летапісання. Мяркуюць, што звесткі пра некаторыя падзеі на Беларусі ў яго папалі з Полацкага летапісу.
Літаратура 12-13 стст. прадстаўлена царкоўна-павучальнымі творамі і жыціямі святых. Выдатныя кніжнікі, высокаадукаваныя людзі і царкоўныя прапаведнікі тых часоў - Кірыла Тураўскі, Клімент Смаляціч і Аўрамій Смаленскі.

Билет 5. Манументальнае дойлідства і жывапіс у старажытнай Беларусі.

З прыняццем хрысціянства звязаны пачатак мураванага дойлідства на Беларусі, хоць першыя хрысціянскія цэрквы былі драўлянымі. Самым старажытным з'яўляецца Сафійскі сабор у Полацку. яна з'яўлялася ўвасабленнем ідэі магутнасці, адзінства і непадуладнасці. Гісторыя захавала імёны першых беларускіх муляроў - Давыд, Таума, Мікула і Капес.
У 12 ст. адбываецца росквіт мураванага будаўніцтва. Узнікаюць мясцовыя арцелі муляроў і дойлідаў, якія ствараюць мясцовыя архітэктурныя школы - полацкую і гарадзенскую з самабытнымі архітэктурнымі стылямі.
Кожны горад - цэнтр удзельнага княства - імкнецца займець свае мураваныя бажніцы. У 12 ст. узводзяцца манументальныя культавыя будынкі ў Віцебску, Гародні, Наваградку, Ваўкавыску, Мінску, Тураве, Пінску. У Гародні ў 12 ст. меліся ўжо тры мураваныя царквы, у тым ліку знакамітая Каложа. У Полацку з ваколіцамі іх было каля дзесятка, у Смаленску - сем. Сярод дойлідаў 12 ст. вядома імя Іаана, які ўзвёў у Полацку Спаскую царкву Ефрасіннеўскага манастыра.
Манументальны жывапіс уключае насценны роспіс грамадскіх будынкаў, мазаіку. Самымі старажытнымі фрэскамі, якія вядомы на тэрыторыі Беларусі, з'яўляюцца роспісы Сафійскага сабора ў Полацку. Мастакі карысталіся тэмпернымі фарбамі, якія наносілі на вільготную вапнавую тынкоўку. Каларыстычныя пабудова фрэсак заснавана на прыглушаных шэрых, вохрыстых тонах. Такім чынам, роспісы Сафійскага сабора ў Полацку сведчаць не толькі аб арыентацыі на Кіеўскую мастацкую школу, але і аб пошуку і развіцці асабістых, самастойных шляхоў.
Больш высокім мастацкім узроўнем вызначаюцца фрэскі Бельчыцкага манастыра. Па мастацкіх якасцях вельмі блізка да іх стаяць фрэскі Спаса-Праапбражэнскага сабора Ефрасініўскага манастыра. Яны былі выканы ў 40 - 50 - ых гадах 12 стагоддзя. Гэта адзіны помнік, які дайшоў да нашага часу ў амаль непашкоджаным і першапачатковым варыянце.
Больш самастойным шляхам ішло развіццё манументальнага жывапісу ў Гродзенскай мастацкай школы. Да яе найбольш значных помнікаў належыць аднесці жывапіс алтарнай часткі царквы Барыса і Глеба (12 ст. ) у Гродне. Блізка да іх стаяць фрэскі Барысаглебскай царквы ў Навагрудку. Манументальны жывапіс старажытна-беларускіх зямель вызначаецца высокім узроўнем развіцця. Рознячыся некаторымі дэталямі, яны сведчаць аб адзіным характары тэхнічных прыёмаў, аб адзінай сістэме размяшчэння жывапісных выяў у інтэр'еры, аб арыентацыі на візантыйскія традыцыі.

Билет 6. Беларуская культура у перыяд ВКЛ: агульная характарыстыка. (1253-1565)

Адной з асноўных крыніц фарміравання самабытнай беларускай культуры быў фальклор, які служыў сродкам захавання нацыянальных традыцый і адыграў вырашальную ролю ў станаўленні беларускай мовы.
Беларуская культура мела ў асноўных рысах сярэдневяковы характар, развівалася на феадальна-прыгоннай аснове. Культурныя здабыткі з’яўляліся прывілеяй вышэйшых саслоўяў. Значны ўклад у развіццё асветы, грамадска- палітычнай думкі, літаратуры, дойлідства, жывапісу, музыкі ўнесла царква. Калі праваслаўная царква з’яўлялася носьбітам візантыйска-старажытнарускіх традыцый, то каталіцкая прыўносіла элементы польскай і пераважна заходнееўрапейскай культуры. Беларусь - пасрэднік паміж праваслаўным Усходам і каталіцкім Захадам. Гэта вяло да ўзаемаўзбагачэння розных культур здабыткамі іншых культурных асяродкаў.
Развіццё старабеларускай мовы, літаратуры, летапісання. Пісьмовыя помнікі з беларускамоўнай асновай умоўна можна падзяліць на тры групы: юрыдычна-дзелавыя, свецка-мастацкія і канфесійныя. З часоў Старажытнай Русі на беларускіх землях захавалася сістэма пісьмовага двухмоўя, калі старажытная славянская літаратурная мова задавальняла духоўныя інтарэсы і дзелавыя патрэбы насельніцтва, а царкоўнаславянская выкарыстоўвалася ў набажэнстве і рэлігійнай літаратуры. Найбольш адчувальна на гаворку народа рэагавала юрыдычна-дзелавая пісьменнасць. Асноўнымі цэнтармі яе былі дзяржаўныя, прыватнаўласніцкія і магістрацкія канцылярыі. Велікакняжацкая канцылярыя мела свой архіў, які называўся “Метрыкай Вялікага княства Літоўскага”. Большасць актаў і грамат ВКЛ у 14 – 16 стст. былі напісаны кірыліцай на старабеларускай мове. Старабеларуская мова – афіцыйная мова дзяржаўных дакументаў і заканадаўства – канчаткова сфарміравалася ў 16 ст.
У 13-16 стст. на Беларусі па-ранейшаму была шырока распаўсюджана царкоўна- рэлігійная літаратура: кнігі Бібліі, жыціі святых, апокрыфы. Сярод свецкіх літаратурных твораў асаблівай папулярнасцю карысталіся такія перакладныя рэчы, як “Александрыя”, “Троя”, “Трыстан і Ізольда”…
З усіх жанраў беларускай літаратуры перыяду яе станаўлення найбольш дынамічна развіваліся летапісы – гістарычна-літаратурныя творы з апісаннем падзей па гадах. Беларуска-літоўскія летапісы падзяляюцца на 4 групы: “Летапісец вялікіх князёў літоўскіх”, “Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.”, “Хроніка Вялікага княства Літоўскга і Жамойцкага”, “Хроніка Быхаўца”.
Пачатак Адраджэння на Беларусі. Узнікненне кнігадрукавання.(см.№8)
Архітэктура (см. №9).
У выяўленчым мастацтве Беларусі другой паловы ХІІІ – першай паловы ХVІ стст. вылучаюцца іканапіс, фрэскі, кніжная мініяцюра, гравюра, арнамент, драўляная разьбяная скульптура.
Найбольш актыўна развіваўся іканапіс. Абразы захоўвалі традыцыі старажытнарускага і візантыйскага мастацтва, напрыклад, абразы “Маці боская Замілаванне”, “Маці боская Ерусалімская”, “Маці боская Смаленская”... З пачаткам ХVІ ст. пад уплывам рэнесансавых павеваў у абразах персанажы пачалі надзяляцца індывідыальнымі рысамі, у сюжэце з’яўляюцца элементы пабытовага, этнаграфічнага характару (абраз “Пакланенне вешчуноў”).
З распаўсюджаннем ідэй Адраджэння звязана і развіццё свецкага жывапісу, пераважна партрэтнага па жанры. Захаваліся выявы партрэта Ягайлы ў касцёле ў Сандаміры. У Трокскім замку знаходзіцца шэраг фрэсак, прысвечаных Вітаўту. У ХV ст. партрэт ужо перастае належаць да твораў манументальнага жывапісу і паступова набывае самастойнае значэнне. Шырокае распаўсюджанне партрэта прыходзіцца на ХVІ ст. Тады сярод вярхоў грамадства з’яўляецца мода на зборы карцін і ствараюцца цэлыя партрэтныя галерэі (Радзівілаў, Сапегаў, Тышкевічаў…).
У рамках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на Беларусі ў другой палове 13 – першай палове 14 ст. развівалася размалёўка па дрэву, чаканка па металу, выраб керамікі. Беларускія майстры добра ведалі тэхналогію металаапрацоўкі, выраблялі металічныя ўпрыгожванні і посуд. Развівалася касцярэзная вытворчасць. Беларускія рамеснікі таксама стваралі розныя рэчы з каменю: надмагільныя крыжы і бюсты, статуі, рэльефы. Разнавіднасцю дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з’яўлялася кафлярства. У пачатку ХVІ ст. беларускія кафляры авалодалі тэхнікай стварэння шматколернай паліхромнай кафлі.
Побач з іншымі відамі выяўленчага мастацтва на Беларусі развівалася скульптура. Скульптурныя творы ўпрыгожвалі каталіцкія манастыры, касцёлы, палацы феадалаў.

Билет 7. Рэнесанс у беларускай культуры і яго асаблівасці.

У 15-16 стст. на Беларусі склаліся пэўныя перадумовы для развіцця культуры Адраджэння. Інтэнсіўна развіваліся кнігадрукаванне, адукацыя, шырылася цікавасць да культурных каштоўнасцяў антычнасці. У асяроддзі гараджан і шляхты распаўсюджваліся ідэі Рэфармацыі і гуманізму, мецэнацтва. Даволі хутка ішоў працэс станаўлення беларускай мовы і пашырэння пісьменнасці. Спецыфічнай рысай Адраджэння на Беларусі была наяўнасць на працягу пэўнага перыяду адноснай верацярпімасці, узаемадзеяння і ўзаемаўплыву беларускай, рускай, украінскай і польскай культур.
Да 1696 г. беларуская мова выконвала ролю дзяржаўнай у ВКЛ.
Дзейнасць Францішка Скарыны.
Творы - «Пруская вайна» (1516) Яна Вісліцкага і «Песня пра зубра» (1519) М.Гусоўскага.
Дзейнасць такіх асобаў, як Мікалай Радзівіл Чорны, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі.
У 16 стагоддзі ў Беларусі ўзнікла мноства навучальных установаў. У Вільні, Нясвіжы, Берасці… паўсталі друкарні, вакол якіх утвараліся цэлыя літаратурныя школы.
Значнымі былі дасягненні нашых продкаў у навуцы. А юрыдычная думка Беларусі ў 16 ст. дасягнула найвышэйшага ў Еўропе узроўню. Ніводная з тагачасных краінаў не мела гэткага дасканалага заканадаўства, аб чым красамоўна сведчыць змест Статутаў 1529, 1566 і 1588 гадоў.
Эпоха Рэнесансу ў Беларусі пазначана небывалым узлётам мастацтва. У нас у тым часе ўзніклі першыя прафесійныя тэатры, развіваецца музычнае мастацтва, з'яўляецца свецкі партрэтны жывапіс - прыкмета высокага роўню развіцця мастацкай творчасці. У 16 стагоддзі ўдасканальваецца іканапіс, скульптура, дэкаратыўна-ўжытковае мастацтва, гравёрнае майстэрства.
У залатую пару нашае дзяржавы надзвычай хуткімі тэмпамі развіваецца горадабудаўніцтва і дойлідства. Менавіта тады былі пабудаваныя перліны нашае архітэктуры: Траецкі касцёл у Ішкалдзі, Святадухаўская царква ў Кодзені, Барысаглебская царква ў Новагародку, фарны касцёл у Горадні, касцёлы Святой Ганны і бернардзінцаў у Вільні, шэдэўры сусветнага дойлідства цытадэлі-бажніцы ў Супраслі, Мураванцы, Сынковічах, рэфармацкія зборы ў Смаргоні, Заслаўі, Асташыне, абарончыя сістэмы замкаў у Міры, Нясвіжы, Новагародку...
У эпоху Рэнесансу ў Беларусі адбывалася далейшае развіццё металургічнай і цагельнай вытворчасці, шматлікіх рамёстваў. Узнікла новая, больш дасканалая арганізацыя працы, утварыліся рамесніцкія цэхі, дзе існаваў прынцып спецыялізацыі і падзелу працы.

Билет 8. Узнікненне кнігадрукавання на Беларусі.

Францыск Скарына (каля 1490 - каля 1550 - вучоны, пісьменнік, перакладчык, гуманіст і асветнік, даў беларускаму народу друкаваную кнігу на яго роднай мове. У Празе на працягу 1517 - 1519 гг. Ф.Скарына надрукаваў 23 кнігі Бібліі, а ў Вільні заснаваў друкарню, дзе выпусціў "Малую падарожную кніжку" (1522) і "Апостал" (1525).
Ф.Скарына, як і гуманісты Італіі, бачыў у ведах сродак барацьбы з руцінай, невуцтвам, шлях да павышэння нацыянальнай самасвядомасці і індывідуалізацыі асобы.
Ф.Скарына быў заснавальнікам жанру прадмоў да чытача, якія прасякнуты клопатам аб разумным упарадкаванні грамадства, выхаванні чалавека, усталяванні дастойнага жыцця. Высокім пачуццём - любоўю да Радзімы - асветлены яго творы.
Мікола Гусоўскі (1470? - каля 1533). Пяру Гусоўскага належаць тры паэмы, больш за 10 вершаў, але гімнам Бацькаўшчыне, паэмай жыцця стала "Песня пра зубра", якую ён напісаў у 1522 г. у Рыме на лацінскай мове. Пясняр прыроды, працы і свабоднага чалавека, паэт выказаў гарачую любоў да роднай зямлі, з вялікай мастацкай сілай намаляваў жыццё простых людзей, гераічнае мінулае свайго народа, стварыў паэтычны вобраз Вітаўта, асудзіў міжусобныя войны. У 1523 г. "Песня пра зубра" была выдадзена ў кракаўскай друкарні.
Першая на сучаснай тэрыторыі Беларусі друкарня пачала дзейнічаць у 1550 - 1570 гг. ў Бярэсці пад апекай канцлера Вялікага Княства Літоўскага Мікалая Радзівіла Чорнага.
Першая кірылічная кніга ў межах сучаснай Беларусі была надрукавана ў Нясвіжы (1562). У 16 ст. друкарні існавалі і ў Заблудаве, Лоску, Цяпіне. У Заблудаве рускія першадрукары Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец выдалі "Евангелле вучыцельнае" (1569).
Традыцыі Скарыны і Гусоўскага працягвалі выдатныя пісьменнікі-гуманісты С. Будны, Васіль Цяпінскі, Мялецій Сматрыцкі, Лаўрэнцій Зізаній, якія выступалі супраць нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту, прызнавалі індывідуальны розум асноўнай крыніцай пазнання.
Таленавітым публіцыстам пачатку 60-х гг. 16 ст., вядомым грамадска-палітычным дзеячам пратэстанцкага кірунку быў Сымон Будны (каля 1530 - 1593). У 1562 г. Сымон Будны ў Нясвіжскай друкарні выдаў на беларускай мове свой "Катэхізіс", які стварыў для простых людзей. У 70-я гг. Сымон Будны разгарнуў інтэнсіўную грамадска-палітычную дзейнасць, выдаў Біблію (1572), Новы Запавет (15/4), працу "Аб галоўных палажэннях хрысціянскай веры" (1576). Ён абвяргаў дагмат пра бессмяротнасць душы, самым надзейным аўтарытэтам у справах веры і пазнання лічыў Біблію, заклікаў да развіцця беларускай культуры, роднай мовы.
Сучаснікам і аднадумцам Сымона Буднага быў Васіль Цяпінскі (? - каля 1599), які бачыў у паланізацыі феадальных вярхоў ВКЛ смяротную пагрозу развіццю нацыянальнай культуры беларускага народа. У 70-я гг. 16 ст. на свае сродкі ў маёнтку Цяпіна ён заснаваў друкарню, дзе выдаў "Евангелле', тэкст якога надрукаваў на царкоўнаславянскай і беларускай мовах. У прадмове да "Евангелля" ён выявіў сябе палымяным абаронцам нацыянальнай культуры.

Билет 9. Архітэктура беларускіх замкаў ХІV-XVI стагоддзяў.

Шырокае распаўсюджанне на Беларусі набыла готыка – мастацкі стыль, запазычаны з Заходняй Еўропы. Найбольш тыповыя гатычныя пабудовы вылучаліся вялікай вышынёй, стромкім сілуэтам і вертыкальнымі лініямі, вузкімі стрэльчатымі парталамі і вокнамі з каляровымі вітражамі, высокімі вежамі. Готыка на Беларусі была прадстаўлена шматлікімі абарончымі збудаваннямі – замкамі, якія адначасова з’яўляліся адміністрацыйнымі, палітычнымі, эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі. Мураваныя замкі пачалі будавацца ў першай палове 14 ст. Узнікла абарончая сістэма замкаў у Лідзе, Новагародку, Крэве, Вільні і Троках. Абарончая сістэма складалася з замкаў розных тыпаў. Адны з іх будаваліся на ўзвышшах, другія размяшчаліся ў нізіннай балоцістай мясцовасці на штучным насыпе. Гэта быў новы тып замкаў – кастэлі. Да тыпу кастэляў належалі, напрыклад, Лідскі замак, пабудаваны ў 30-я гг. 14 ст., замак у Крэве, які спалучаў рысы абарончага збудавання і велікакняжацкай рэзідэнцыі. Акрамя будаўніцтва кастэляў, перабудоўваліся і старыя драўляныя замкі. Да іх адносіўся і Новагародскі замак, які існаваў у 10 – 17 стст. Ён пэўны час з’яўляўся рэзідэнцыяй вялікіх князёў лістоўскіх, шмат разоў перабудоўваўся.
У пачатку 16 ст. з’явіўся Мірскі замак, пабудаваны магнацкім родам Ільінічаў па тыпу кастэляў. У першых гаспадароў замка не хапіла грошай на яго дабудову, а пазней гэты род вымер. У1568 г. замак перайшоў да Радзівілаў, якія і завяршылі замак у стылі рэнесанса.
Другім пануючым архітэктурна-кампазіцыйным цэнтрам гарадскіх пасяленняў былі гандлёвыя плошчы, дзе размяшчаліся будынкі магістратаў, купецкія лаўкі, крамы.
Значнае месца ў архітэктуры азначанага перыяду займала культавае дойлідства. У сувязі з пашырэннем каталіцызму на ўсёй тэрыторыі Беларусі пачалося будаўніцтва касцёлаў. У гатычным стылі быў пабудаваны Троіцкі касцёл у вёсцы Ішкалдзь, захаваўшыяся да нашых дзён касцёлы ў вёсцы Усялюб і ў Іўі.
У культувай архітэктуры канца 15 – першай паловы 16 ст. з’яўляецца новы тып пабудоў – інкастэляваныя храмы, прыстасаваныя да абароны. На Беларусі да нашых дзён захаваўся шэраг абарончых храмаў: Сынкавіцкая царква-крэпасць, Мураванкаўскай (Маламажэйкаўская) царква, Барысаглебская царква ў Новагародку, Спаса-Праабражэнская царква ў Заслаўі.

Билет 10. Станаўленне беларускага тэатра (скамарохі, батлейка, школьны тэатр).

Абрадавая паэзія, калядаванне і шчадраванне, хаджэнні валачобнікаў на Вялікдзень, купальскія карагоды заўсёды суправаджалі музыкі. Удзельнікамі народных свят былі скамарохі, якія выступалі з драматычнымі і камічнымі інтэрмедыямі. Вандроўныя акцёры карысталіся рознымі струннымі і ўдарнымі інструментамі (свістулькамі, дудамі, рагамі, бубнамі, скрыпкамі). У 17 ст. у Смаргоні была створана спецыяльная акадэмія, дзе рыхтавалі акцёраў і дрэсіравалі мядзведзяў. Выступленні скамарохаў садзейнічалі ўзнікненню ў 16 ст. народнага лялечнага тэатра - батлейкі, уключаў песні, танцы, маналогі, дыялогі. Сюжэты батлейкі былі заснаваны на біблейскай і евангельскай тэматыцы, а таксама бытавых матывах. Папулярнымі былі народныя драмы "Цар Ірад" і "Цар Максімільян".
Але спачатку з’явіўся школьны тэатр. Дзейнічалі тэатры перш за ўсё пры езуіцкіх навучальных установах. У іх рэпертуарах пераважалі пастаноўкі на польскай і лацінскай мовах. Спектакль уяўляў сабой пышнае відовішча з музыкай, песнямі, танцамі, паміж дзеямі выконваліся інтэрмедыі, хоры, балеты.


А с утра безголова от короткого слова на стекле электрички...
И что сегодня джа даст нам станет горьким лекарством.С песней по жизни...
 
ЁжикДата: Пятница, 25.06.2010, 21:02 | Сообщение # 2
Ёж птица гордая
Группа: Администраторы
Сообщений: 774
Репутация: 6
Статус: Offline
Билет 11. Рух контррэфармацыі і замацаванне каталіцызму на беларускіх землях.

Рэфармацыя (ад лацінскага reformatio - пераўтварэнне, выпраўленне) - шырокі грамадскі і рэлігійны рух, які пачаўся з дзейнасці Яна Гуса (1371-1415) у Чэхіі і Марціна Лютэра (1483-1546) у Нямеччыне. Ён узнік як пратэст (адсюль яго другі назоў - пратэстанцтва) супраць каталіцкага касцёла, масавага продажу індульгенцыяў (набыццё якіх нібыта пазбаўляла чалавека ад грахоў), маральнай разбэшчанасці герархаў, неапраўдана жорсткай царкоўнай дысцыпліны, строгай падпарадкаванасці папу рымскаму. Плыні - лютаранства, кальвінізм, арыянства...
Рэфармацыйны рух выклікаў адваротную рэакцыю каталіцызму - контррэфармацыю, якую ўзначальваў галоўным чынам ордэн езуітаў. Важным сродкам укаранення ў сацыяльнае жыццё ідэалагічнай праграмы контррэфармацыі стаў архітэктурна-мастацкі стыль барока. Першым збудаваннем у стылі барока на тэрыторыі ўсёй Рэчы Паспалітай з'явіўся Нясвіжскі касцёл Божага Цела, пабудаваны ў 1587-93 паводле праекта Дж. М. Бернардоні.
У паслялюблінскі перыяд на тэрыторыі ВКЛ шырокую дзейнасць дзеля ўмацавання каталіцкай царквы разгарнулі езуіты. Яны стварылі шырокую сетку агульнадаступных бясплатных школ. У 1570 г. у Вільні была заснавана езуіцкая калегія, якая пры каралі Стэфане Баторыі ператварылася ў акадэмію. З'яўленне езуітаў у ВКЛ паклала пачатак каталіцкай контррэфармацыі. Ва умовах міжканфесійнай барацьбы літаратура становіцца магутным ідэалагічным сродкам.
ИЕЗУИТЫ - монашеский орден Римско-католической церкви. Цель — служение Богу и церкви. Они проповедуют, осуществляют руководство духовными учреждениями, занимаются миссионерской деятельностью, научными изысканиями, изданием газет и религиозных журналов, трудятся в школах.
Иезуитами было учреждено 24 университета и около 600 коллегиумов.
Задачи ордена требовали от его членов активного воздействия на народные массы через религиозную полемику, проповедь, исповедь, образование. Борьба с протестантизмом и другого рода иноверием требовала не только воспитания в католиках верности своей религии и способности защищать интересы римской церкви, но и привлечения в лоно католицизма новых последователей.
Итак, полная иезуитская studia inferiora состояла из пяти классов.
Театральные постановки имели двоякую цель: во-первых, родители могли увидеть, каких успехов достигли их дети, во-вторых, они повышали престиж иезуитов и воздействовали на религиозные чувства зрителей.
- Иезуитское воспитание отличались жесткой дисциплиной. В тесной связи с дисциплиной находилась система поощрений и наказаний. Большее внимание к древности, чем к современности.
+ Бесплатность обучения, даже высшего. Их учебный план был похож на общеевропейский. Большое внимание преподаватели уделяли развитию умения выступать перед большой аудиторией и находчивости в спорах. Много внимания иезуиты уделяли сохранению и укреплению здоровья своих воспитанников. Они не утомляли их длительными занятиями. Значительное внимание иезуиты уделяли физическому развитию учеников. Они занимались плаванием, фехтованием, верховой ездой, танцам. Иезуиты заботились о здоровом питании и нормальных условиях жизни своих подопечных.
Иезуитами проводилась активная деятельность по организации сети учебных заведений и для духовенства.

Билет 12. Праваслаўныя брацтвы і іх культурна-асветніцкая дзейнасць. Брацкія школы.

У перыяд контррэфармацыі значную ролю ў развіцці культуры Беларусі адыгрывалі праваслаўныя брацтвы, прадстаўнікі якіх тэарэтычна абгрунтоўвалі юрыдычныя правы праваслаўнай царквы. Для распаўсюджвання сярод народа пісьменнасці брацтвы адкрывалі прыхадскія школы, арганізоўвалі друкарні, выдавалі кнігі.
Пачатковыя і сярэднія школы былі адкрыты ў Вільні, Бярэсці, Пінску, Слуцку, Менску і Магілёве. Брацкія супольні запрашалі настаўнікаў, набывалі за свой кошт падручнікі, паперу, абсталяванне, прылады. У школах вывучаліся пяць моў (беларуская, славянская, грэчаская, лацінская, польская), арыфметыка, геаграфія... Індывідуальнае навучанне ў іх замянялася класна-ўрочным, якое дажыло да нашага часу. Навучальны год пачынаўся 1 верасня.
Найбольш спрычыніліся брацтвы да развіцця беларускага пісьменства, літаратуры і кнігадруку. Яны мелі свае скрыпторыумы (майстэрні, дзе перапісваліся і аздабляліся кнігі), а таксама друкарні. Брацкія друкарні ў канцы 16 - першай палове 17 ст. дзейнічалі ў Вільні, Еўі, Магілёве. Тут рыхтавалі да друку, рэдагавалі і выпускалі слоўнікі, буквары, богаслужбовыя кнігі, творы айцоў царквы, павучальныя і гістарычныя зборнікі. Кожнае з выданняў мела адметнае мастацкае афармленне: прыгожа аздоблены тытульны аркуш, арыгінальныя застаўкі, канцоўкі, ініцыялы. Выпускалі рэлігійна-культавыя і школьныя кнігі: "Евангелле вучыцельнае", "Псалтыр з Часаслоўцам", "Граматыка славенска" і інш. Часта яны змяшчалі гравюры з выявамі святых, абразамі Божай Маці, сюжэтамі на біблейныя тэмы. Брацкія выданні карысталіся шырокім попытам як у Беларусі, так і за яе межамі.

У гісторыі культуры Беларусі сярэдзіны 16 – 18 стст. можна выдзеліць тры перыяды:
1) другая палова 16 ст. – рэфармацыйна-гуманістычны рух;
2) канец 16 – першая палова 17 ст. – эпоха Контррэфармацыі і ўсталявання барока;
3) другая палова 17 – 18 ст. – панаванне ў мастацтве стылю барока і пачатак стылю класіцызму.

Билет 13. Барока ў архітэктуры і жывапісу Беларусі.

У мураваным дойлідстве яскрава выявіліся асаблівасці барока. У гарадах і вёсках будаваліся пампезныя касцёлы, кляштары, магнацкія рэзідэнцыі. Да такіх пабудоў адносяцца бернардынскі, брыгідскі і езуіцкі касцёлы ў Гродне, францысканскі касцёл і кляштар у Пінску і інш. Рысы барока прысутнічалі таксама ў манеры пабудовы і аздабленні праваслаўных і ўніяцкіх храмаў. Гэта датычыцца Мікалаеўскай царквы ў Магілёве, базыльянскай царквы і іканастаса ў Супраслі, манастырскага комплексу ў Жыровіцах. Еўрапейскія ўплывы барока тут перапляліся з мясцовымі і візантыйскімі традыцыямі.
3 цягам часу барока пранікла ў свецкае дойлідства, жыллёвае будаўніцтва. Характэрны помнік у гэтым стылі - дом на рынку ў Нясвіжы (1721).
Своеасаблівым фіналам развіцця барока стала фарміраванне ў сярэдзіне 18 ст. адметнага ад іншых стылю ракако, у аснову мастацтва якога быў пакладзены крывалінейны асіметрычны арнамент. Апошні быў заснаваны на стылізаванай і перайначанай форме ракавіны, абрамлёнай спляценнем складанейшых завіткоў, увагнутых ліній. У стылі ракако былі пабудаваны палацы М.Радзівіла ў Дзятлаве, М.К.Агінскага ў Слоніме і інш.
Больш магутна ракако знайшло праяву ў культавым дойлідстве. 3 канца 16 ст. узводзяцца барочныя помнікі - езуіцкі касцёл у Нясвіжы, які быў пабудаваны архітэктарам-італьянцам Дж.М.Бернардоні. Барочнай архітэктуры ўласціва прасторавая разгорнутасць, ансамблевасць і дынамічнасць кампазіцыі.
У выяўленчым мастацтве Беларусі пашыраюцца іканапіс, фрэскі, дэкаратыўная скульптура палацаў і культавых пабудоў. Найбольшую цікавасць сярод твораў жывапісу таго часу выклікаюць абразы "Адзігітрыі Іерусалімскай" з пінскай Варварынскай царквы, "Замілаванне" з Маларыты.
У другой палове 16 ст. у іканапісе адчуваюцца рысы Адраджэння, кампазіцыі вызначаюцца прасторавасцю пабудовы, з'яўляюцца элементы бытавога характару (абраз "Нараджэнне Маці Боскай" Пятра Яўсеевіча з Галынца, 1649). Фоны абразоў часта ўпрыгожваліся разьбяным залачоным арнаментам, які надаваў твору дэкаратыўнасць.
У 15 ст. з'яўляюцца творы свецкага жывапісу - партрэты княгіні Ганны Радзівіл, слуцкага князя А.Алелькавіча, вядомага магната Аляксандра Хадкевіча і інш.
3 канца 16 ст. у жывапісе акрамя партрэтнага ўзнікаюць гістарычны, батальны і іншыя жанры.

Билет 14. Стыль барока ў беларускай літаратуры.

Тагачасная беларуская літаратура знаходзілася на этапе пераходу ад сярэдневяковых ідэй і мастацкіх формаў да ідэй і формаў новага часу. Адміралі жанры летапісання, палемічнай і жыційнай прозы, нараджаліся песенна-інтымная лірыка, гумарыстычная і парадыйна-сатырычная паэзія, інтэрмедыя і інш.
Літаратура другой паловы 17 - сярэдзіны 18 ст. развівалася пераважна пад уплывам еўрапейскага барока. Для прыгожага пісьменства гэтага часу характэрныя розныя ідэйныя і стылявыя тэндэнцыі, розныя "шцілі" - высокі, які адпавядаў запатрабаванням эліты грамадства, сярэдні з арыентацыяй на густы сярэдняй і дробнай шляхты, гараджан і нізкі - народны. Паміж гэтымі трыма "пластамі" ішло бесперапыннае ўзаемадзеянне, узаемапранікненне ідэй і мастацкіх формаў.
Аднымі з найбольш значных прадстаўнікоў беларускай літаратуры з'яўляліся Сімяон Полацкі і Андрэй (Ян) Белабоцкі. Істотная частка іх творчага шляху была звязана з Масквой. Менавіта з іх дзейнасці пачынаецца станаўленне рускай сілабічнай паэзіі і распаўсюджванне ідэй барока ў духоўным жыцці.
Сімяон Полацкі (1629–1680) – паэт і драматург, кнігавыдавец і грамадскі дзеяч. Ён лічыў, што пашырэнне асветы ўсталюе поўную гармонію і мір, асуджаў багацце, апяваў беларускія землі. асабліва Полацк і Віцебск, пісаў п’есы на біблейскія тэмы. Адна з іх мела назву “Комедия притчи о блудном сыне”. С.Полацкі стварыў рукапісныя зборнікі "Вертоград многоцветный", "Рифмологион", пісаў на беларускай, лацінскай, польскай і стараславянскай мовах.
Асноўны мастацкі твор А. Белабоцкага - "Пентатэугум" ("Пяцікніжжа").
Абодва пісьменнікі займаліся педагагічнай дзейнасцю. С.Полацкі быў выхавацелем царскіх дзяцей, а таксама заснаваў друкарню ў Крамлі і Славяна-грэка-лацінскую акадэмію.
На станаўленне беларускай літаратуры перыяду барока ў немалой ступені паўплывала вусная народная творчасць. Ва ўмовах узмацнення сацыяльнай напружанасці ў гарадах і вёсках з'явіліся фальклорныя творы з акрэсленай антыпрыгонніцкай накіраванасцю. У гэты перыяд узнік цыкл казак аб асілках, у якіх традыцыйны вобраз волата чароўнай казкі саступае месца вобразу народнага заступніка. Далейшае развіццё атрымоўвае сацыяльна-бытавая казка.

Билет 15. Музычнае і тэатральнае жыццё Беларусі XVI-XVIII стагоддзяў: тэатры, капэлы, школы.

См.№10.+ Важнай з’явай жыцця другой паловы 18 ст. стаў прыгонны тэатр. Многія беларускія магнаты: Радзівілы, Сапегі, Тызенгаўзы і іншыя, – утрымлівалі ў сваіх маёнтках капэлы, аркестры, тэатры, а нярэдка і самі станавіліся кампазітарамі і музыкантамі, як Міхал Клеафас Агінскі, аўтар паланеза “Развітанне з Радзімай”.
У свецкай музыцы 16–18 стст. найбольш характэрным жанрам быў кант – шматгалосая песня свецкага зместу. У Нясвіжскай друкарні быў надрукаваны “Канцыянал” – адзін з першых на Беларусі нотных зборнікаў.
У Нясвіжы была створана адна з першых на Беларусі майстэрань па вырабу музычных інструментаў. Аркестры беларускіх магнатаў часам былі буйнейшыя за вядомыя заходнееўрапейскія. Напрыклад, аркестр М. Агінскага налічваў 106 інструментаў, а аркестр Гайдна толькі 14.
Асабліва цікавым быў Слонімскі тэатр Міхала Казіміра Агінскага. Рэпертуар тэатра складаўся з опер і балетаў італьянскіх кампазітараў, а таксама твораў М.К. Агінскага. Сцэна тэатра дазваляла ставіць спектаклі барочнага тыпу з выхадам вялікай колькасці спевакоў, з паказам водных феерый. Частка сцэны затаплялася вадой і па ёй плавалі лодкі.
Не менш вядомы быў Нясвіжскі тэатр Францішкі Уршулі Радзівіл. Для свайго тэатра яна напісала 16 драматычных і оперных лібрэта. Спачатку тэатр з’яўляўся аматарскім: на сцэне выступалі члены княжацкай сям’і, госці, сваякі. У другой палове 18 ст. выступалі ўжо іншаземныя майстры і артысты з прыгонных сялян.
Для падрыхтоўкі акцёраў оперы і балета на Беларусі існавалі некалькі школ (у Слуцку, Нясвіжы, Слоніме).
Прыгонныя і прыватныя тэатры таксама працавалі ў Слуцку, Шклове, Магілёве, Чачэрску, Свіслачы.

Билет 16. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XVI-XVIII стагоддзяў. Мануфактурная вытворчасць.

У другой палове 13 – першай палове 16 ст. развівалася размалёўка па дрэву, чаканка па металу, выраб керамікі, металаапрацоўка, касцярэзная вытворчасць, рэчы з каменю.
17-18 стст. – гэта перыяд найвышэйшага росквіту рамяства, 18 ст. - заняпад.
Ювелірная справа. Барока, асноўнай прыкметай якога быў сакавіты раслінны арнамент. На працягу адзначанага перыяду ў шматлікіх гарадах Беларусі і ў Вільні дзейнічалі цахі залатароў і сярэбранікаў. Асноўнымі замоўцамі залатароў з’яўляліся заможныя феадалы і царква. Выконваюцца рызы, “адзенне” абразоў. Разнастайнасць тэхнік: праразная чаканка, чэрнь, ліццё па форме, гравіроўка, філігрань. Пад час вайны 1654-1667 гг. былі насільна вывезены ўсе рамеснікі з беларускіх гарадоў, якія ўяўлялі хоць нейкую каштоўнасць. У Маскве майстры працавалі ў Аружэйнай і Сярэбранай палатах на рускага цара. Шмат вырабаў з золата і срэбра было выкрадзена пад час нашэсця швецкага і рускага войскаў. У 1730-1775 гг. пануе ракако. Прыкметы ракако – павышаная дэкаратыўнасць і вычварнасць форм, любоў да с-падобных завіткоў. У арнаментыцы з’яўляецца ракавіна, якая і дала назву гэтаму стылю. Пад канец 18 ст. з’явіліся сымптомы новага стылю – класіцызму. Заказы атрымлівалі і ад феадалаў: гетманскія булавы, жэзлы, шаблі, паясы, посуд, фігуры дванаццаці апосталаў (Нясвіж).
Вялікае распаўсюджанне ў 17-18 стст. атрымала кафля, кафляныя печы. Па тэхніка-матэрыяльных адзнаках яна дзеліцца на тэракотавую, манахромную рэльефную і паліхромную рэльефную і распісную. У афармленні кафлі выкарыстоўвалі геаметрычныя матывы, кветкі, расліны, фрукты, птушак, жывёл, гербы, выявы людзей, бытавыя і біблейскія матывы, тэксты. Рамеснікі так сама былі выведзены ў Маскву.
На фаянсавых мануфактурах у Свержані, Целяханах ствараліся фігуркі шляхціцаў, кафля, садовыя вазы, падсвечнікі.
Вырабы са шкла - мануфактуры у Налібоках, Урэччы... Асартымент дасягаў 100 назваў, у Ўрэччы ўпершыню ў РП пачалі рабіць люстэркі вельмі добрай якасці. Высокі ўзровень гравіроўкі і шліфоўкі.
У 17 ст. пачынаецца вытворчасць бязворсавых дываноў (кілімаў) у Мядзелі, Мінску, Слуцку, Магілёве, Шклове, Полацку і ворсавых дываноў у Слуцку.
У 18 ст. была наладжана вытворчасць разнастайных відаў шаўковых, залотных тканін (атлас,аксаміт…), шаўковых і залотных карункаў, набіванкі. У вышыўцы пачалі выкарыстоўваць шклярусы, перламутр, бліскаўкі.
Найбольш магутным цэнтрам ткацтва на Беларусі быў Слуцк, менавіта там была ў 1730-1750-я гг. мануфактура па вырабу паясоў. Запрошаны майстар Ян Маджарскі выпрацаваў строгую структуру пояса новага тыпу, за якім засталася назва – “слуцкі пояс”.
У 18 ст. шпалеры і дываны вырабляліся ў Гродна, Слоніме і Карэлічах. На шпалерах адлюстроўвалі партрэты, канкрэтныя эпізоды з жыцця магнатаў, якія ўслаўлялі іх подзвігі. Часам шпалеры дасканала капіравалі карціны вядомых еўрапейскіх мастакоў.
Іншыя віды дэк.-пр. мастацтва: скура, саломка, аплікацыя. мэбля, люстры.

Билет 17. Грамадская думка эпохі Асветніцтва.

На другую палову 18 ст. прыходзіцца распаўсюджванне ідэй Асветніцтва на Беларусі. Яны прыйшлі з Еўропы і іх з'яўленню спрыялі навуковыя адкрыцці ў прыродазнаўстве і дасягненні ў галіне гуманітарных ведаў. Ім уласціва прызнанне прыярытэту асветы, навукі і розуму ў жыцці асобы, грамадства і дзяржавы. Ідэі Асветніцтва знайшлі адлюстраванне ў філасофіі, сацыялогіі, літаратуры і мастацтве. Для эпохі Асветніцтва характэрна суіснаванне шэрага культурных стыляў - барока, класіцызму, сентыменталізму, ракако. Аднак характар эпохі вызначаў перш за ўсё класіцызм. Сутнасць яго выявілася ў кананізацыі антычнай класікі як ўзору для наследавання нарматыўнасці эстэтычных крытэрыяў.
На станаўленне беларускага Асветніцтва істотна паўплывала французская філасофская і эстэтычная думка. У сярэдзіне 18 ст. на Беларусь пачалі пранікаць навукова-філасофскія ідэі французскіх энцыклапедыстаў, а таксама Д.Ж.Лока, Ф.Бэкана, Д.Юма, Р.Дэкарта. Іх творы карысталіся папулярнасцю, значыліся ў каталогах розных бібліятэк. Асаблівую цікавасць выклікала творчасць Вальтэра.
Аднак развіццё асветніцкай думкі на Беларусі было абумоўлена пераважна патрэбамі мясцовага жыцця - развіццём эканомікі і грамадска-палітычнай сітуацыяй. За час Асветніцтва змяніліся грамадскія ідэалы. Раней ідэалам быў "сармат" - чалавек набожны, забабонны, суровы, ненавіснік усяго чужога і хавальнік старашляхецкіх традыцый. На змену яму прыйшоў ідэал разумнага, адукаванага, рацыяналістычнага, але адначасова і касмапалітычнага чалавека. Зразумела, гэтыя рысы вызначаліся перш за ўсё адносна сацыяльнага партрэту шляхты і магнатаў.

Билет 18. Беларусь ў першай палове XIX стагоддзя: асаблівасці культурнага развіцця.

Развіццё культуры Беларусі першай паловы 19 стагоддзя прадстаўляе працэс, які генетычна звязаны з папярэднай эпохай. Але гэты працэс характарызаваўся новымі рысамі і асаблівасцямі, якія адрознівалі яго ад папярэдняга перыяду. Галоўныя з іх – свецкасць культуры і рацыяналізм ў развіцці грамадскай свядомасці. Пачынаўся працэс дыферэнцыяцыі культуры, з’яўленне яе новых накірункаў. У грамадстве пашыраецца сістэма перадачы культурных каштоўнасцей (свецкая школа, выдавецтва кніг, газет, часопісаў, развіццё тэатра і інш.). Духоўнае жыццё беларускага грамадства становіцца больш багатым. У першай палове 19 ст. абывалася дэмакратызацыя агульнакультурнага прагрэсу: пашыралася кола вытворцаў і спажыўцоў культурных каштоўнасцяў, павялічылася магчымасць далучэння да культуры розных сацыяльных груп. Аднак саслоўныя абмежаванні стрымлівалі працэс дэмакратызацыі культуры. Асаблівасцю развіцця культуры Беларусі першай паловы 19 ст. быў працэс яе паланізацыі. Цэнтрам польскага ўплыву была Вільня з яго ўніверсітэтам. Працэс паланізацыі некалькі паменьшыўся, але не спыніўся пры Мікалаі I, які праводзіў адначасова палітыку русіфікацыі Беларусі.
Адукацыя і навука. (гл. +№19). Перыяд з канца 18 па 10-я гг. 19 ст. адносіцца да эпохі Асветніцтва ў Беларусі. Ідэйнай асновай дадзенай эпохі сталі працы філосафаў-асветнікаў, якія заклікалі да пераўтварэння грамадскага ладу на разумныхпачатках.
У эпоху Асветніцтва ў Беларусі набыў распаўсюджанне своеасаблівы мастацкі стыль – класіцызм (ад лац. classicus – узорны). Рацыяналізму асветніцкай філасофіі найбольш адпавядала антычная спадчына.
Прыкладна з 10-х гг. 19 ст. у культуры Беларусі ўзнікаюць парасткі новага ідэйнага і мастацкага напрамку – рамантызму. Cветапогляд эпохі рамантызму прасякнуты сцвярджэннем перавагі духоўнага пачатку над розумам. Расчараваныя ў рэчаіснасці, рамантыкі звярнуліся да гістарычнага мінулага. Гэта выклікала шырокае распаўсюджанне ў выяўленчым мастацтве і літаратуры гістарычнага жанру. Рамантызм прыўнёс у мастацтва ідэі народнасці, каштоўнасці нацыянальных традыцый і быту.
Пад уплывам асветніцкіх ідэй адукацыя паступова пазбаўлялася царкоўнага ўплыву, пераходзіла ў падпарадкаванне да дзяржавы і набывала свецкі характар. Гэта абумовіла правядзенне ў апошняй трэці XVIII – пачатку ХІХ ст. шэрагу рэформ у галіне адукацыі Расійскай імперыі. Станоўчымі вынікамі рэформы на Беларусі з’явіліся рост свецкіх агульнаадукацыйных школ і колькасці навучэнцаў, увядзенне прыродазнаўчых дысцыплін, развіццё жаночай адукацыі.
Беларусазнаўства (гл. +№20).
Літаратура (гл. +№24).
Музычна-тэатральная культура.
У музычна-тэатральнай культуры канца 18 – першай паловы 19 ст. вылучаецца сваёй адметнасцю прыгонны прафесійны тэатр магнатаў.
Разам з прафесійным тэатрам развіваўся аматарскі, які быў папулярны ў шляхецкім, чыноўніцкім і афіцэрскім асяроддзі. На аматарскай сцэне рабіў першыя крокі беларускі нацыянальны тэатр. Ля яго вытокаў стаялі В.Дунін-Марцінкевіч і тыя мінскія акцёры і музыканты-аматары, якія гуртаваліся вакол гэтага выдатнага драматурга, рэжысёра і акцёра. 23 верасня 1841 г. адбылася прэм’ера аматарскага спектакля – камічнай оперы “Рэкруцкі яўрэйскі набор”, музыку для якой напісалі С.Манюшка і К.Кжыжаноўскі, а лібрэта – В.Дунін-Марцінкевіч. 9 лютага 1852 г. мінскія аматары паставілі “Ідылію” Дуніна-Марцінкевіча на музыку С.Манюшкі (гл. +№23) і К.Кжыжаноўскага.
Сярод вядомых дзеячаў музычнай культуры, якія працавалі на Беларусі, Міхал Клеафас Агінскі, аўтар славутага паланеза “Развітанне з Радзімай”; Фларыян Міладоўскі, аўтар пастаўленай у Мінску аперэты “Канкурэнты”; Міхаіл Ельскі, мінскі скрыпач і кампазітар; І.Глінскі, гродзенскі спявак і кампазітар; Тэафіля Юзафовіч, скрыпачка; дзеці Дуніна-Марцінкевіча Каміла і Міраслаў, бліскучыя піяністы; Міхаіл Гузікаў, ксілафаніст з еўрапейскім імем; браты Дамінік і Вікенцій Стэфановічы, дырыжоры мінскага духавога аркестра, кіраўнікі фартэпіянных класаў і інш.
Выяўленчае мастацтва. (гл. +№21).
Архітэктура. (гл. +№22).

Билет 19. Сістэма адукацыі на Беларусі ў XIX стагоддзі. Вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Адукацыя пазбаўлялася царкоўнага ўплыву, пераходзіла ў падпарадкаванне да дзяржавы.
У 1802 г. было ўтворана Міністэрства народнай асветы. Еўрапейская частка Расіі дзялілася на 6 навучальных акруг. Віцебская, Гродзенская, Мінская, Магілёўская губерні ўвайшлі ў склад Віленскай навучальнай акругі, якую ўзначаліў магнат Адам Чартарыйскі. Навуковым і адміністрацыйным цэнтрам акругі быў Віленскі універсітэт, створаны ў 1803 г. Пры універсітэце дзейнічалі медыцынскі, ветэрынарны, агранамічны інстытуты, астранамічная абсерваторыя, батанічны сад, заалагічны музей, тры клінікі, аптэка, бібліятэка. З’яўляючыся цэнтрам Віленскай навучальнай акругі, універсітэт распрацоўваў праграмы і падручнікі для падначаленых школ. У 1832 г. універсітэт быў закрыты за ўдзел выкладчыкаў і студэнтаў у паўстанні 1830 – 1831 гг.
Школьная сістэма будавалася па прынцыпе адзінства і пераемнасці. Навучанне аб’яўлялася бясплатным.
Сістэма адукацыі ўключала ў сябе прыходскія вучылішчы з гадавым тэрмінам навучання, двухгадовыя павятовыя вучылішчы, чатырохгадовыя гімназіі і універсітэты.
У 1828 г. быў выдадзены новы статут навучальных устаноў. Замест адзінай сістэмы уводзіліся дзве сістэмы, сфарміраваныя па саслоўным прынцыпе: адна з іх павінна была даваць элементарную адукацыю для ніжэйшых саслоўяў (прыходскае, павятовае вучылішчы), другая – сярэдняй і вышэйшай адукацыі – пераважна для дваран (дамашняе навучанне, сямігадовая гімназія, універсітэт). Важную ролю працягвалі адыгрываць каталіцкія навучальныя ўстановы.
У 1818 – 1820 гг. дзейнічала Полацкая езуіцкая акадэмія - ВНУ. Каталіцкія навучальныя ўстановы імкнуліся выхаваць у навучэнцаў прапольскі настрой. Мовай навучання была польская. Прапольскай арыентацыі прытрымлівалася і кіраўніцтва Віленскага універсітэта. Расійскі ўрад добра разумеў небяспечнасць такой сітуацыі. У шэрагу мерапрыемстваў, накіраваных на пашырэнне рускага ўплыву ў краі, было закрыццё ў 1832 г. Віленскага універсітэта і часовая ліквідацыя Віленскай навучальнай акругі (да 1850 г.). У школах у абавязковым парадку ўводзілася навучанне на рускай мове.
У 1840 г. пачала дзейнічаць Горы-Горацкая земляробчая школа.
У 1848 г. на яе базе адкрыўся Горы-Горацкі земляробчы інстытут – першая ў Расіі і адна з першых у Еўропе вышэйшых сельскагаспадарчых навучальных устаноў. Пры інстытуце дзейнічаў завод па вырабе цэглы і труб, майстэрня сельскагаспадарчых машын, сыраварня, вучэбны пчальнік, музеі, батанічны сад, бібліятэка. За ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў у паўстанні 1863 – 1864 гг. інстытут быў пераведзены ў Пецярбург. Вышэйшая сельскагаспадарчая навучальная ўстанова аднавіла сваю дзейнасць у Горках толькі ў 1919 г.

Билет 20. Развіццё навуковага беларусазнаўства.

Першая палова 19 ст. – час узнікнення навуковага беларусазнаўства. Вывучэнне Беларусі ажыццяўлялі Расійская акадэмія навук, Рускае геаграфічнае таварыства, Віленскі універсітэт, Маскоўскае таварыства аматараў старажытнасцей расійскіх, створаныя па ініцыятыве Я. Тышкевіча Віленскі музей старажытнасцей і Віленская археалагічная камісія. Гісторыю, этнаграфію, фальклор беларусаў яшчэ ў 1780 г. пачала вывучаць экспедыцыя рускага акадэміка І.І. Ляпёхіна. Гэта было знаёмства рускіх вучоных з Беларуссю пасля далучэння яе да Расійскай імперыі. Праца рускага вучонага К.Ф. Калайдовіча “Пра беларускую гаворку” (1822) уяўляла сабой першую спробу навуковага даследавання мовы беларусаў.
Вялікі інтарэс да Беларусі праявілі польскія вучоныя. Лінгвіст С. Ліндэ і гісторык Т. Чацкі першымі загаварылі пра самабытнасць беларускай мовы і неабходнасць яе вывучэння.
У першай палове 19 ст. убачылі свет шматлікія дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі: “Беларускі архіў” І.І. Грыгаровіча, “Летапісец Літвы і руская хроніка” І. Даніловіча, “Акты Заходняй Расіі”, “Кнігі пасольскія Метрыкі ВКЛ” і інш. Выдадзены “Помнікі гісторыі Літвы” Т. Нарбута, выйшлі ў рускім друку Статуты ВКЛ.
Значны ўклад у развіццё беларусазнаўства ўнеслі ўраджэнцы Беларусі: гісторыкі Іван Грыгаровіч, Ігнат Даніловіч, аўтар дзевяцітомнай “Гісторыі літоўскага народа” Тэадор Нарбут, Міхаіл Без-Карніловіч, які ў 1855 г. выдаў у Пецярбургу “Гістарычныя звесткі аб знамянальных мясцінах у Беларусі”, лінгвісты Іван Насовіч і Станіслаў Мікуцкі.
Пісьменнік-этнограф Павел Шпілеўскі з’яўляўся аўтарам навукова-пазнавальных твораў “Падарожжа па Палессі і беларускім краі” і “Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных яе казках”. На карысць беларускай гісторыі, археалогіі, этнаграфіі і краязнаўства працавалі браты Яўстафій і Канстанцін Тышкевічы, вучоны і грамадскі дзеяч Адам Кіркор, публіцыст і адзін з першых даследчыкаў беларускай літаратуры Рамуальд Падбярэзскі.


А с утра безголова от короткого слова на стекле электрички...
И что сегодня джа даст нам станет горьким лекарством.С песней по жизни...
 
ЁжикДата: Пятница, 25.06.2010, 21:02 | Сообщение # 3
Ёж птица гордая
Группа: Администраторы
Сообщений: 774
Репутация: 6
Статус: Offline
Билет 21. Жанрава-стылёвая разнастайнасць беларускага жывапісу XIX стагоддзя.

У выяўленчым мастацтве Беларусі канца 18 – першай паловы 19 ст. наглядалася ўзаемадзеянне дзвюх плыняў – класіцызму і рамантызму.
Перапляценне рысаў класіцызму і рамантызму наглядаецца ў творчасці беларускага мастака Іосіфа Аляшкевіча. Мастак жыў у Пецярбургу, аднак часта прыязджаў у Беларусь. Тут ён стварыў шэраг партрэтаў. Некаторыя з іх выкананы ў стылі класіцызму (партрэт А. Чартарыйскага). Асобныя творы адлюстравалі рамантычныя павевы.
Валенцій Ваньковіч прадстаўнік рамантызму. Майстэрня Ваньковіча ў Мінску была цэнтрам, вакол якога групаваліся лепшыя мастацкія сілы горада. Яе часта наведвалі мастакі Я. Дамель, М. Кулеша. Сярод знаёмых і сяброў В. Ваньковіча было шмат дзеячаў літаратуры і мастацтва Беларусі, Літвы, Польшчы. Мастак стварыў шэраг іх партрэтаў у стылі рамантызму. Палатно В. Ваньковіча “Міцкевіч на скале Аюдаг”.
Мастак, этнограф і кампазітар Н. Орда абышоў і аб’ездзіў амаль усю Беларусь, Польшчу і Літву, зрабіў каля 500 акварэляў і малюнкаў з натуры, захаваўшы такім чынам для нашчадкаў аблічча гістарычных мясцін. Яго акварэлі і малюнкі пераводзіліся ў літаграфіі, выдаваліся альбомамі, графічнымі серыямі. Вялікае грамадскае прызнанне атрымалі карціны Н. Орды “Лагойск”, “Крыжоўка”, “Руіны замка ў Лідзе”, “Мір”, “Нясвіж”, “Белая вежа” і інш.
Мастак Ян Дамель найбольш вядомы ён як майстар гістарычнага жанру. Карціны - “Смерць князя Панятоўскага”, “Смерць Глінскага ў няволі”, “Вызваленне Т. Касцюшкі з цямніцы”, “Адступленне французаў праз Вільню ў 1812 г.”... Напісаў шэраг партрэтаў і пейзажаў.
Вікенцій Дмахоўскі - стваральнік рамантычных пейзажаў. Мастак у асноўным маляваў месцы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю А. Міцкевіча, сябрам якога ён быў (“Возера Свіцязь”, “Дом Міцкевіча ў Навагрудку”, “Заход сонца” і інш.). У пейзажах няма акадэмічнай умоўнасці і скаванасці, яны простыя і звычайныя, але разам з тым паэтычныя і хвалюючыя.
Іван Хруцкі - заснавальнік рэалістычнага нацюрморта. Творы мастака прасякнуты паэтычным адчуваннем быту, вызначаюцца дакладнасцю ў перадачы натуры. У 1839 г. за нацюрморт “Кветкі і садавіна” ён атрымаў званне акадэміка Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Акрамя нацюрмортаў і пейзажаў І. Хруцкі напісаў шмат партрэтаў - “Сямейны партрэт”, “Партрэт хлопчыка ў саламяным брылі”.
Прадстаўнікамі бытавога жанру ў выяўленчым мастацтве былі выхаванцы Віленскай школы жывапісу К. Кукевіч, К. Русецкі, Ю. Карчэўскі, Ц. Бычкоўскі і інш. Выразнай манерай пісьма вылучаюцца творы К. Русецкага: “Жняя”, “Вербная нядзеля”, пейзажы ваколіц Навагрудка, Ашмяншчыны, Белавежскай пушчы.
У першай палове 19 ст. у мастацтве Беларусі - папулярнасць графікі. Гэта было выклікана развіццём паліграфічнай вытворчасці, выданнем тыражамі друкаваных твораў. Найбольш вядомымі графікамі былі М. Падалінскі, Ю. Главацкі, Ю. Азямблоўскі, Б. Клямбоўскі.

Билет 22. Класіцызм і эклектыка ў беларускай архітэктуры.

Станаўленне класіцызму ў архітэктуры Беларусі адносіцца да 70-90-х гг. і супадае з часам далучэння да Расійскай Імперыі. Асновай для пранікнення рыс класіцызму ў архітэктуру стала дзейнасць па перапланіроўцы ўсходнебеларускіх гарадоў. Планы іх пабудовы і кварталы набылі геаметрычныя абрысы, у якасці кампазіцыйных восей вылучаліся галоўныя вуліцы і гарадскія плошчы. У Цэнтральнай і Заходняй Беларусі класіцызм не меў значнага развіцця.
У архітэктурных кампазіцыях пачалі выкарыстоўвацца выразныя геаметрычныя формы. Набывалі распаўсюджанне антычная ордэрная сістэма і простыя дэкаратыўныя ўпрыгожванні. Класічны ордэрны порцік станавіўся характэрнай часткай палацаў, сядзіб некаторых культавых пабудоў.
Станаўленне класіцызму найперш было звязана з інтэнсіўным развіццём горадабудаўніцтва. У беларускіх гарадах пачалі з’яўляцца новыя тыпы жылых і грамадскіх будынкаў (канцылярыі, бальніцы, гімназіі), якія вылучаліся на фоне сярэдневяковай забудовы сваімі правільнымі абрысамі. Упершыню горадабудаўніцтва стала разглядацца як адзіная прасторавая сістэма, спланаваная на рацыянальных пачатках. Горадабудаўніцтва станавілася дзяржаўнай справай. У першай палове 19 ст. былі распрацаваны планы забудовы звыш 40 беларускіх гарадоў.
Яскравае адлюстраванне класіцызм знайшоў у палацава-сядзібнай архітэктуры. Сярод выдатных помнікаў беларускага класіцызму вылучаюцца Гомельскі, Жыліцкі (Кіраўскі раён), Сноўскі (Нясвіжскі раён) палацы.
Найбольш значная з культавых пабудоў эпохі класіцызму ў Беларусі – Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі, пабудаваны ў 1809 – 1819 гг. па праекту англійскага архітэктара Дж. Кларка.
Класіцызм панаваў у архітэктуры Беларусі да сярэдзіны 19 ст. Альтэрнатывай класіцызму выступаў рамантызм, які праявіўся пераважна ў пейзажна-паркавым мастацтве. Рамантычныя пейзажныя паркі ствараліся па прынцыпе свабоднай кампазіцыі, аздабляліся штучнымі гротамі, каскадамі, руінамі (Гомельскі, Лагойскі, Жыліцкі, Савейкаўскі паркі).
З сярэдзіны 19 ст. на змену класіцызму прыходзіць эклектыка (змяшэнне стыляў), або “архітэктура гістарызму”. Яна вызначалася выкарыстаннем форм розных стыляў (готыкі, барока, ракако, класіцызму, раманскага…).
Пасля падаўлення паўстання 1863 – 1864 гг. шырокае распаўсюджанне набыў рэтраспектыўна-рускі стыль у праваслаўным культавым дойлідстве. Рускія архітэктары распрацавалі тыпавыя варыянты праваслаўных цэркваў, скапіраваныя з візантыйскіх храмаў і рускіх бажніц 14 і 17 стст. Ініцыятарам будаўніцтва падобных храмаў быў граф Мураўёў, таму ў народзе яны набылі назву “мураўёвак”.
У пачатку 20 ст. у каталіцкай культавай архітэктуры наглядаецца росквіт неагатычнага стылю. Неагатычныя пабудовы ўзводзіліся з чырвонай добра абпаленай цэглы, прычым фасады не атынкоўваліся. Найбольш багатыя храмы мелі вітражы, падлогу з паліраваных керамічных плітак, фрэскавы роспіс.
Неараманскі стыль. Найбольш вядомы помнік, які спалучае матывы раманскай і гатычнай архітэктуры, – Чырвоны касцёл у Мінску (касцёл Сымона і Алены). Фундатарамі пабудовы Мінскага касцёла выступілі памешчык Эдвард Вайніловіч і яго жонка, якія вырашылі ўзвесці касцёл у памяць аб сваіх памершых дзецях.

Билет 23. Літаратура Беларусі XIX стагоддзя.

Беларуская літаратура першай паловы 19 ст. адлюстравала перапляценне ідэй Асветніцтва і рамантызму, хаця вызначальнымі былі рамантычныя прынцыпы. Менавіта рамантычны светапогляд з яго ўвагай да нацыянальнай культуры спрыяў развіццю фалькларыстыкі, выкарыстанню ў мастацкай творчасці народных песень, казак, паданняў, што і прывяло да ўзнікнення першых твораў на беларускай мове.
Праблемы народнасці, нацыянальнай самабытнасці ставіліся лепшымі літаратурнымі творамі таго часу, у прыватнасці ананімнымі паэмамі “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”. У першым творы ў сатырычным выглядзе паказаны прыгонніцкі лад, упершыню загучала жывая гутарковая беларуская мова, у другім – адлюстравана жыццё беларускай вёскі: антычныя героі і багі паводзілі сябе, апраналіся, весяліліся і бедавалі, як беларускія сяляне.
Варта адзначыць, што частка ўраджэнцаў Беларусі працавала на карысць польскай культуры. Найбольш вядомы сярод іх з’яўляецца Адам Міцкевіч. Свае творы ён пісаў на польскай мове, выкарыстоўваючы сюжэты беларускай гісторыі і фальклору.
У першай палове 19 ст. з асяроддзя апалячанай беларускай шляхты з’яўляюцца паэты і празаікі, якія ствараюць беларускамоўныя творы. Паэт і фалькларыст Ян Чачот выдаў 6 фальклорных зборнікаў, дзе змясціў беларускія песні ў польскім перакладзе і арыгінале. На іх узор ён і сам пісаў вершы на беларускай мове, у якіх заклікаў гуманна адносіцца да прыгонных.
Ян Баршчэўскі амаль усё сваё жыццё прысвяціў збіранню народнай творчасці. Ён стварыў некалькі вершаў на беларускай мове і паэму “Рабункі мужыкоў”. У сваім галоўным творы “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”, напісаным на польскай мове, аўтар літаратурна перапрацаваў фальклорны матэрыял.
Сюжэты і вобразы беларускага фальклору шырока выкарыстоўваў Уладзіслаў Сыракомля. Большасць яго твораў напісана на польскай мове, аднак захаваліся і некаторыя беларускамоўныя вершы паэта.
Паэт і драматург Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч стаў на шлях выкарыстання беларускага слова як мастацкага сродку. Вершаваныя аповесці “Вечарніцы”, “Гапон”, “Купала”, “Шчароўскія дажынкі”, “Халімон на каранацыі”. У іх пісьменнік паказаў духоўную прыгажосць і высакароднасць беларускага селяніна, яго побыт, лад жыцця і думкі, а таксама гістарычнае мінулае свайго краю. Драматычныя творы: камедыі “Пінская шляхта” і “Залёты”.

Билет 24. Адраджэнне беларускай культуры ў пачатку XX ст.

Пераход да НЭПа, патрэбнасць заваевы даверу насельнiцтва прымусiлi бальшавiкоў стаць на шлях садзейнiчання нацыянальна-культурнаму 6удаўнiцтву на Беларусi. Такая палiтыка атрымала назву "Беларусiзацыя".
Дзяржаўнымi мовамi былi аб'яулены беларуская, русская, польская i яўрэйская. У палiтыку беларусiзацыi уключылiся Iгнатоўскi, Жылуновiч, Балiцкi...
3 утварэннем выдавецтва "Савецкая Беларусь" сталi выходзiць газеты, часопiсы, падручнiкi, кнiгi на беларускай i iншых мовах.
Пачаў дзейнiчаць Беларускi дзяржаўны вандроўны тэатр Галубка.
Склалася сiстэма дашкольнага выхавання, школьнай адукацыi, прафесiйных вучылiшчаў i тэхнiкумаў.
У 1921 годзе пачаў дзейнасць Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт, у 1922 - iнстытут сельскай гаспадаркi, iнстытут культуры. Пачалi працаваць Дзяржаўны музей i Цэнтральны архiў.
15 лiпеня 1924 года быў пакладзены пачатак беларусiзацыi як афiцыйнай дзяржаўнай палiтыкi: дзяржаўны апарат i часткi Чырвонай Армii пераводзiлiся на беларускую мову, беларусы пачалi вылучацца на дзяржаўную i партыйную працу. Да 1928 году каля 80% школ было пераведзена на беларускую мову. Адчынялiся курсы на якiх рыхтавалi настаўнiкаў, лектараў. У гэтым працэсе прымалi удзел беларускiя пiсьменнiкi: Дубоўка, Чарот, Чорны, Лынькоў.
Значны уклад у культуру Беларусi таго часу унеслi Гартны - лiтаратурны даследчык, гiсторык Iгнатоўскi, жывапiсец Фiлiповiч, кiнарэжысёр Тарыч.
У канцы 20-х гадоў адмiнiстрацыйна - камандная сiстэма, якая укаранiлася ў краiне, аб'явiла беларусiзацыю заганнай.

Билет 25. Станаўленне беларускага прафесійнага тэатра.

У фарміраванні беларускага прафесійнага нацыянальнага тэатра вялікую ролю адыграла тэатральная культура рускага, украінскага і польскага народаў. У беларускіх гарадах дзейнічалі мясцовыя рускія драматычныя трупы, выступалі артысты ўкраінскіх тэатраў, прыязджалі польскія тэатральныя калектывы.
У пачатку ХХ ст. арганізоўваюцца шматлікія музычна-драматычныя гурткі і так званыя “беларускія вечарынкі”. Там звычайна выступалі хары, чыталіся беларускія літаратурныя творы, ставіліся п’есы.
На традыцыях “беларускіх вечарынак” у 1907 г. узнікла “Першая беларуская трупа” Ігната Буйніцкага. І. Буйніцкі на ўласныя сродкі стварыў тэатральную трупу ў асабістым фальварку Палевачы Дзісенскага павета. У 1907 г. замацаваўся пастаянны склад удзельнікаў гэтага калектыву, а ў 1910 г. пасля ўдзелу ў “Першай беларускай вечарынцы” у Вільні тэатр І. Буйніцкага пераўтварыўся ў прафесійны.
У рэпертуары “Першай беларускай трупы” былі песні, танцы, пастаноўкі п’ес, дэкламацыя твораў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. І. Буйніцкі і яго акцёры займаліся актыўнай гастрольнай дзейнасцю. У час гастроляў па Беларусі І. Буйніцкі дапамагаў мясцовым гурткам, што спрыяла пашырэнню тэатральнага аматарства. У 1911 і 1912 гг. трупа І. Буйніцкага выступіла ў Пецярбургу, у 1913 г. калектыў наведаў Варшаву. Такім чынам І. Буйніцкі знаёміў гледачоў з мастацкай культурай беларускага народа, звяртаў увагу на яе своеасаблівасці і непаўторны нацыянальны каларыт. Энтузіязм І. Буйніцкага, удалы падбор акцёраў і рэпертуара склалі трывалы падмурак поспеху гэтага калектыва. Аднак матэрыяльныя цяжкасці прымусілі І. Буйніцкага ў 1913 г. закрыць тэатр.
Пераемнікам стала “Першае таварыства беларускай драмы і камедыі”, якое ўзнікла ў Мінску пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Арганізаваў Таварыства вядомы беларускі акцёр і рэжысёр Фларыян Ждановіч. Калектыў ужо ў першыя тыдні свайго існавання ажыццявіў гастрольную паездку па Беларусі.

Билет 26. Беларуская культура ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Амаль усе беларускія гарады былі разбураны падчас ВАВ. У гады ВАВ большасць тэатраў зачынілася. Шматлікія гісторыка–культурныя каштоўнасці былі знішчаны. Большасць музееў Беларусі была разрабавана.
Паэзія. Увесь свой талент і паэтычныя здольнасці аўтары скіроўвалі на тое, каё паказаць жорсткасць і бесчалавечнасць ворага, натхніць воінаў на гераічную барацьбу, уславіць іх мужнасць, адвагу, самаахвярнасць, упэўніць веру людзей у хуткую перамогу над фашызмам — вершы-заклікі, вершы-звароты, балады, нарысы. У аснове многіх з іх — рэальныя ваенныя факты. Верш П. Броўкі "Спатканне", вершы П. Панчанкі "Кожны з нас прыпасае Радзімы куток...", "Герой", вершы Я. Купалы "Беларускім партызанам", "Зноў будзем шчасце мець і волю", М. Танка (зборнікі "Вастрыце зброю", "Праз вогненны небасхіл"), А. Куляшоў - вершы-балады "Млынар", "Над брацкай магілай", "Ліст з палону", "Маці", "Балада аб чатырох заложніках", "Балада аб знойдзенай падкове".
Дзейнасць драматычных і оперных тэатраў, філармоніі, музычных навучальных устаноў часова перапынілася. У гэты час у творчасці беларускіх кампазітараў на ўвесь голас прагучала патрыятычная тэма, тэма Радзімы, гераічнай барацьбы савецкага народа з фашыстамі.
Асаблівае месца ў іх творах заняла тэма партызанскага руху Беларусі, які стаў грознай сілай у тыле ворага. Сярод твораў, прысвечаных гэтай тэме, вызначаюцца опера “Алеся” Я.Цікоцкага, кантата “Беларускім партызанам” А.Багатырова, сімфанічная паэма “З дзённіка партызана” і сімфонія-балада “У суровыя дні” М.Аладава, песні і рамансы А.Багатырова, М.Аладава, Я.Цікоцкага, Р.Пукста, С.Палонскага, І.Любана.
У гады вайны велізарную канцэртна-выканаўчую работу ў прыфрантавых раёнах і ў тыле праводзілі артысты Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета. Сіламі беларускіх артыстаў у Маскве ў 1942 г. былі пастаўлены ўрыўкі з нацыянальных беларускіх опер.
У гады вайны многа беларускіх артыстаў працавала ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета ў г. Горкім. Плённую канцэртную работу ў гады вайны праводзіў і Беларускі ансамбль песні і танца, кіруемы Р.Шырмай.
На фронт и в партизанские отряды ушла значительная часть профессиональных работников учреждений культуры. Многие учреждения культуры стали базой военных госпиталей, воинских частей и эвакуированного населения.
На передовую выезжали театрально-концертные бригады. Кинематографисты выпускали документальные фильмы и художественные картины военно-патриотической тематики.
Художники создавали плакаты («Родина-мать зовет!»).

Билет 27. Адраджэнне беларускай нацыянальнай культуры ў сучасны перыяд.

З сярэдзіны 80-х гг. пачынаюцца змены ў галіне культуры Беларусі. У перыяд перабудовы важнае месца набыло пытанне аб ролі і месцы беларускай мовы ў грамадстве. Акрамя моўнага пытання, грамадскасць падымала праблему захавання гісторыка-культурнай спадчыны і ўсебаковага адраджэння беларускай культуры.
1991 г. паклаў пачатак новага этапу гісторыі беларускай культуры. Канстытуцыя РБ абавязвае паважаць нацыянальныя традыцыі, берагчы гісторыка-культурную спадчыну беларускага народа, гарантуе свабоднае развіццё культур усіх нацыянальных супольнасцей, якія жывуць у краіне.
Развіццё адукацыі. З сярэдзіны 80-х гг. пачалася рэформа агульнаадукацыйнай, прафесіянальнай і вышэйшай школы. Ажыццяўляліся больш цесныя сувязі навучання і вытворчай дзейнасці, уключэнне вучняў у сістэматычную, пасільную для іх здароўя і ўзросту грамадска-карысную працу.
У агульнаадукацыйных школах быў уведзены курс асноў інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі, створаны спецыялізаваныя сярэднія навучальныя ўстановы – ліцэі і гімназіі. На розных узроўнях праводзіліся прадметныя алімпіяды.
У 90-я гг. у РБ пачала праводзіцца рэформа агульнаадукацыйнай школы, звязаная з пераходам на 12-гадовы тэрмін навучання ў сярэдняй школе. Частка тэхнікумаў была пераўтворана ў каледжы. У вышэйшых навучальных установах былі створаны новыя спецыяльнасці, звязаныя з навукова-тэхнічным прагрэсам. Асаблівасцю развіцця сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь у 90-я гг. стала дзейнасць недзяржаўных навучальных устаноў.
Літаратура. Палітыка галоснасці і дэмакратызацыі жыцця спрыяла з’яўленню твораў, прысвечаных праблеме палітычных рэпрэсій. Былі апублікаваны аповесці-успаміны С. Грахоўскага, Ф. Аляхновіча і інш. Тэму рэпрэсій узнімае ў сваіх творах В. Быкаў. Беларусы атрымалі магчымасць пазнаёміцца з творамі беларускіх пісьменнікаў-эмігрантаў, якія да гэтага не публікаваліся ў Беларусі. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС і яе наступствы з’явіліся важнай тэмай мастацкай літаратуры. І. Шамякін стварыў раман “Злая зорка”, дзе спрабаваў асэнсаваць значэнне гэтай катастрофы.
Другая палова 1980 – 1990-я гг. – перыяд узрастання інтарэса пісьменнікаў і паэтаў да гістарычнага мінулага. Невыпадкова ў гэты час узнікае шэраг мастацкіх твораў, прысвечаных розным падзеям і асобам з гісторыі Беларусі. Не абмінаюць сучасныя аўтары і тэму Вялікай Айчыннай вайны, хаця яна і не з’яўляецца дамініруючай, як у папярэднія дзесяцігоддзі. Новыя творы з’явіліся ў беларускіх паэтаў Н. Гілевіча, Г. Бураўкіна і інш.
Нацыянальная бібліятэка РБ мае самы вялікі збор друкаваных выданняў у краіне, а таксама права атрымання абавязковага экзэмпляра. Тут сабраны самы вялікі за межамі Расіі збор кніг на рускай мове. У 2006 годзе адкрыты новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі, які мае унікальнае архітэктурнае рашэнне ў форме брыльянта, – прадмет нацыянальнай гордасці беларусаў.
Музыка. Сучаснае музычнае мастацтва імкнецца захаваць нацыянальныя традыцыі, адначасова развіваючы папулярныя ў свеце стылі і напрамкі. Творы беларускіх кампазітараў, сусветнай класічнай і эстраднай музыкі гучаць у выкананні як прафесійных, так і самадзейных музыкантаў.
Вялікай папулярнасцю карыстаецца творчасць вядучых музычных калектываў:
1) Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь
2) Нацыянальнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі пад кіраўніцтвам М.Фінберга
3) Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра
4) Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Р.Шырмы
5) Дзяржаўнага народнага хору імя Г.Цітовіча
6) вакальнай групы «Чысты голас»
7) вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры»
8) вакальна-інструментальнага ансамбля «Сябры»
У Беларусі штогод праходзяць фестывалі, якія прадстаўляюць розныя напрамкі і жанры музычнага мастацтва:
1. «Беларуская музычная восень»
2. «Мінская вясна»
3. «Залаты шлягер»
4. «Музы Нясвіжа»
Сімвалам фестывальнага руху Беларусі стаў Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
Шмат зрабілі музычнай культуры Беларусі такія вядомыя кампазітары, кіраўнікі музычных калектываў і выканаўцы, як В. Роўда, М. Казінец, С. Картэс, Дз. Смольскі, У. Солтан і інш.
Тэатр. Цяпер у краіне працуе 28 дзяржаўных тэатраў, вялікая колькасць самадзейных народных калектываў, у т.л.: лялечныя тэатры, драматычныя тэатры, музычныя тэатры.
Самым праслаўленым тэатрам рэспублікі з’яўляецца Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі.
У Беларусі праходзяць маштабныя тэатральныя фестывалі, сярод якіх «Панарама» ў Мінску, «Белая вежа» ў Брэсце.
Выяўленчае мастацтва і архітэктура. Адной з асноўных тэм стала гістарычная, якая мае выразны нацыянальна-рамантычны ўхіл. Частка мастакоў звяртаецца да вельмі папулярнай сёння экалагічнай тэматыкі, перш за ўсё Чарнобыльскай катастрофы.
У 90-я гг. створаны некаторыя помнікі ў розных гарадах Беларусі. Характэрнай прыметай часу сталі помнікі ў гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў. У 1996 г. у Мінску адкрыты помнік воінам, якія загінулі ў Афганістане, вядомы як “Востраў слёз”.
Зварот да гістарычнай тэматыкі наглядаецца ў беларускай скульптуры. Так, былі ўстаноўлены помнікі Кірылу Тураўскаму ў Тураве, Францыску Скарыне ў Лідзе і ў Празе, Рагнедзе і Ізяславу ў Заслаўі, Ефрасінні Полацкай ў Мінску і ў Рэчыцы. Шэраг помнікаў прысвечаны дзеячам беларускай навукі і культуры больш позніх часоў.
Архітэктары актыўна выкарыстоўваюць элементы, уласцівыя беларускаму дойлідству папярэдніх эпох: зубчастыя ці крывалінейныя завяршэнні сцен, паўцыркульныя вокны, нішы, аркі, калоны і інш. Новыя тэндэнцыі выразна адчуваюцца ў спартыўных збудаваннях, вакзалах, банкаўскіх комплексах і нават у жыллёвай архітэктуры. Да найбольш цікавых пабудоў можна аднесці аўтавакзал “Маскоўскі”, новы чыгуначны вакзал у Мінску, лядовыя палацы ў Мінску, Віцебску, Гродне, Гомелі. У апошнія гады ўзводзіцца шмат культавых пабудоў розных канфесій. Адной з важных задач палітыкі дзяржавы ў галіне культуры з’яўляецца захаванне помнікаў айчыннай гісторыі і культуры.
У апошнія гады ў рэспубліцы праводзіцца мэтанакіраваная работа не толькі па вяртанню гісторыка-культурнай спадчыны, але і па рэстаўрацыі помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Вялікія рэстаўрацыйныя работы ў канцы 80-х – 90-я гг. праводзіліся ў Мірскім замку. Нясвіжу быў нададзены статус Нацыянальнага запаведніка РБ. Надзвычайную каштоўнасць для Беларусі мае Полацкі гісторыка-культурны запаведнік. Праводзілася рэстаўрацыя помнікаў архітэктуры на Навагрудчыне, Лідскага замка, Барысаглебскай (Каложскай) царквы і Старога Замка ў Гродне, Благавешчанскай царквы ў Віцебску, гістарычнай забудовы старажытнабеларускіх гарадоў. У Мінску на плошчы Свабоды быў адноўлены будынак ратушы.
Буйнейшы збор твораў мастацтва мае Нацыянальны мастацкі музей Беларусі. Тут пастаянна праходзяць выставы твораў беларускіх мастакоў. Цікавыя калекцыі твораў беларускага мастацтва ў Віцебскім абласным мастацкім музеі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі, Полацкай мастацкай галерэі. У многіх раённых цэнтрах Беларусі ёсць мастацкія галерэі, дзе можна ўбачыць работы мясцовых мастакоў.
Фізічная культура і спорт у РБ. Заняткі моладзі і ўсяго насельніцтва фізічнай культурай і масавым спортам разглядаюцца ў РБ у якасці аднаго са сродкаў умацавання здароўя нацыі, фарміравання здаровага ладу жыцця.
Праходзяць рэспубліканскія фестывалі “Спорт і мастацтва”, “Алімпійцы сярод нас”. Спаборніцтвы па футболе “Скураны мяч”, па хакеі “Залатая шайба”. Зімовая і летняя спартакіяды дапрызыўнай моладзі па мнагаборствах комплексу “Абаронца Айчыны”.

Билет 28. Навуковыя, рэлігійныя і культурныя арганізацыі беларускай дыяспары за мяжой.

Слова “дыяспара” паходзіць ад грэчаскага “dіaspora”, што азначае рассяленне, пражыванне значнай часткі этнасу па-за межамі этнічнай тэрыторыі.
Першая хваля масавай эміграцыі з Беларусі адбылася на мяжы 19 і 20 стст. Развіццё капіталізму, расслаенне і абеззямельванне сялянства, аграрная перанаселенасць, збядненне дробных вытворцаў абумовілі масавы выезд сялян за межы Беларусі.
Першая сусветная вайна, Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі, нямецкая, а затым польская акупацыя Беларусі ў 1918 – 1920 гг. абумовілі новую хвалю эміграцыі. Значнай была эміграцыя насельніцтва з Заходняй Беларусі як вынік цяжкага сацыяльна-эканамічнага становішча працоўных, нацыянальнага і рэлігійнага націску ў складзе Польшчы.
Шмат жыхароў Беларусі апынулася па-за межамі рэспублікі ў гады Другой сусветнай вайны. Амаль 380 тыс. жыхароў Беларусі былі прымусова вывезены на працу ў Германію. Многія тысячы беларусаў аказаліся за мяжой ў ліку савецкіх ваеннапалонных.
У пасляваенныя гады сотні тысяч грамадзян Беларусі апынуліся за мяжой Бацькаўшчыны пасля далучэння Беласточчыны да Польшчы (1945).
Характэрнай асаблівасцю пасляваеннай беларускай эміграцыі было тое, што яна заявіла аб сабе як аб самастойнай этнічнай супольнасці ў замежжы, стварыўшы свае нацыянальныя асяродкі, рэлігійныя, культурныя арганізацыі, навуковыя цэнтры, сродкі інфармацыі.
У пасляваенны перыяд значна павялічыўся адток насельніцтва Беларусі ў іншыя рэгіёны Саюза. Гэта арганізаваная вярбоўка працоўных рэсурсаў на новабудоўлі, асваенне цалінных зямель у Казахстане і прыродных рэсурсаў Сібіры і Поўначы, планавае размеркаванне выпускнікоў навучальных устаноў, добраахвотныя індывідуальныя перасяленні.
Найбольшая колькасць беларусаў пражывае ў Расіі (1 млн. 200 тыс.), на Украіне – 460 тыс. беларусаў, у Латвіі – 120 тыс., у Літве – 63 тыс., у Польшчы – каля 300 тыс. беларусаў. У ЗША, па сцвярджэнні даследчыкаў, у розныя часы асела 600 – 650 тыс. беларусаў. Прыкладна 70 тыс. беларусаў пражывае ў Канадзе. Ёсць згуртаванні беларусаў і ў краінах Заходняй Еўропы – Англіі, Францыі, Італіі, Даніі, Бельгіі і інш. Беларускія згуртаванні існуюць таксама ў Аўстраліі і краінах Лацінскай Амерыкі – Аргенціне, Бразіліі, Парагваі, Уругваі і інш. Усяго за межамі Рэспублікі Беларусь пражывае прыкладна 3 – 3,5 млн. беларусаў.
За мяжою засведчылі сваю жыццяздольнасць арганізацыі нашых суродзічаў «Згуртаванне беларусаў у Вялікабрытаніі», «Згуртаванне беларусаў у Канадзе», «Беларуска-амерыканскае задзіночанне», «Беларускае аб'яднанне ў Аўстраліі», «Арганізацыя беларуска-амерыканскай моладзі», «Беларускае нацыянальнае аб'яднанне ў Канадзе», «Беларускі саюз моладзі ў Канадзе».
Найбуйнейшымі цэнтрамі навукова-культурнага жыцця эміграцыі сталіся Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку (выдае навуковыя «Запісы»), Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Канадзе, Беларуская бібліятэка і музей імя Ф.Скарыны ў Лондане, Беларускі (Вялікалітоўскі) фонд імя Л.Сапегі ў ЗША, Ангельска-беларускае таварыства (выдае «Часопіс беларускіх даследванняў» на ангельскай мове).
Згуртаванню беларусаў на эміграцыі, развіццю іх нацыянальнай сведамасці і культуры спрыяюць і папулярныя перыядычныя выданні, сярод якіх найбольш значныя газета «Беларус» (Нью-Ёрк, выдаецца з 1950 года) і часопіс «Беларуская думка» (Саўт-Рывэры, з 1960 года).
Беларуская эміграцыя дала свету таленавітых спевакоў (Пётра Конюх, Міхась Забэйда-Суміцкі, Мікола Стрэчань), кампазітараў (Мікола Равенскі, Мікола Куліковіч-Шчаглоў, Эльза Зубковіч), мастакоў (Віктар Жаўняровіч, Уладзімір Шыманец, Зміцер Чайкоўскі), паэтаў (Наталля Арсеннева, Алесь Салавей, Масей Сяднёў ды інш.). У сем'ях беларускіх эмігрантаў нарадзіліся і Алія Клеч (Пашкевіч) - вядучы мастак «Дыснэйленду», і Ўэйн Грэцкі - «зорка» паўночнаамерыканскага хакею.
Можна толькі ганарыцца, што беларусы паходжаннем гэтакія славутыя вучоныя, як Барыс Кіт - спецыяліст у галіне ракетнай тэхнік; Ілля Прыгожын - прэзідэнт Бельгійскай каралеўскай Акадэміі навук, літаратуры і прыгожых мастацтваў.
ЗША. За мяжой дзейнічаюць Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, Беларуская уніяцкая царква, Беларуская каталіцкая місія. Яны зберагаюць нацыянальныя рэлігійныя традыцыі, вядуць службы на беларускай мове.


А с утра безголова от короткого слова на стекле электрички...
И что сегодня джа даст нам станет горьким лекарством.С песней по жизни...
 
ФОРУМ » Other » Для учебы. Пригодится » ГІСТОРЫЯ АЙЧЫННАЙ КУЛЬТУРЫ (АДКАЗЫ НА ПЫТАННІ)
  • Страница 1 из 1
  • 1
Поиск:

| Сделать бесплатный сайт с uCoz