Суббота, 18.05.2024, 06:09
Меню сайта
Форма входа
Календарь новостей
«  Июль 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Поиск
Друзья сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Наш опрос
Оцените наш сайт
Всего ответов: 70
Главная » 2009 » Июль » 7 » Два гады як з намі няма Васі Медунецкага.
Два гады як з намі няма Васі Медунецкага.
15:28
... І толькі час ляціць, як страла.
©www.antrekot.clan.su

Зусім нядаўда патрапілася мне пад руку кніга аднаго амерыканскага лінгвіста Дж. Лакофа “Метафары, якімі мы жывем”. Мушу зазначыць, што аўтар вельмі арыгінальна падыходзіць да паняцьця метафары і практычнага яе выкарыстання. Так, менавіта выкарыстання. Такім жа ж чынам, як мы карыстаемся патэльняй, шчоткай для зубоў, мы звяртаемся за дапамогай да метафар, якія мы бярэм непасрэдна з галавы. На кожную думку свой адказ у мазгу – метафара. Дрэва – зялёны вобраз, сонца – жоўты, спрэчка – вайна, час – грошы. Так, грошы. Як ні імкнуліся правадыры цягам сямідзесяці гадоў забіць у нашых сэрцах капіталіста-уласніка, час заўжды асацыюецца з грашыма, а грошы – наша ўсё. Менавіта ў маім мазгу прысутнічае яшчэ адзін метафарычны вобраз для часу – страла. Напэўна таму, што час ляціць хутка і з кожным годам усё паскараецца.
Да чаго я спрабую падвесці? Учора мінула ўжо два гады, як пайшоў з жыцця паэт, музыка і мой дарагі сябар, Вася Медунецкі. Для мяне яны праляцелі хутка, гэтыя гады. Дарэчы, я ня бачыў Васю ад лета 2006-га. Апошняй сустрэчы я і не памятаю. Усяму віною дыстанцыі. Калі спрабую ўспомніць ягоныя словы, паводзіны, зноў з-за тых жа метафар узнікаюць нейкія абстракцыі, і тады здаецца, што некалькі гадоў нашага сяброўства прайшлі, як адзін дзень.
Калі Вася першы раз бываў у кагосьці дома, адразу ён падыходзіў да кніжных палічак і пачынаў разглядаць бібліятэку. Кніга для яго была нечым святым, большым, чым проста нейкім прадметам. Ён пазычаў кнігі ў ва ўсіх знаёмых і ўсім хутка аддаваў. Абсалютна шчыры чалавек. На Аграгаты ён прыходзіў заўжды з пакецікам, прыносіў ужо прачытаныя кнігі і браў новыя, гэта яго ніколі не стамляла. Таксама ў пакеціку часта меліся часопісы, кампакт дыскі. Падчас працы на радыё я прыносіў дадому паслухаць рарытэтныя дыскі. І нікому, акрамя Васі, я іх не пазычаў. Проста я быў у ім упэўнены. Як кажуць, давяраў, як сабе. І дома ён меў вялізную калекцыю музыкі: на касетах, на дысках і пасля на кампутары. У размове Вася часта прыгадваў нейкія дзіўныя назвы андэграўндных гуртоў, усходніх філосафаў, нефарматных паэтаў. Я толькі здзіўляўся ягонай эрудуцыі: “Сундук, я вось не разумею, адкуль ты дастаеш усё гэта, адкуль ведаеш?”
На восьмае сакавіка, у міжнародны жаночы дзень, мы з Васем і Лёдзям вырашылі зладзіць кватэрны канцэрт у Мінску, на кватэры ў майго сябра журналіста Валянціна Пепеляева. Дамовіліся на пэўны час, прыехалі на станцыю метро “Пушкінская”, адтуль яшчэ аўтобуам некалькі прыпынкаў. Дайшлі да пад’езда. Валік тады затрымаўся ў тэатры, святло ў ягоных вокнах не гарэла. Памятаю, яшчэ ляжаў снег, мы тапталіся ля пад’езда і чакалі гаспадара. Мабільнікаў тады ніўкога не было, але дамафон на дзвярох быў. Вось тады, памятаю, як пачалі граць на вуліцы, перадавалі гітару адзін аднаму, людзі праходзілі побач, усміхаліся.
Вася вельмі любіў Японію і ўвогуле усходнюю культуру з яе багатай гісторыяй. Калі я набыў чорную зімовую шапку з іерогліфам, памятаю ён пажартаваў: “Цікава, і чаму гэтая шапка яшчэ не ў мяне?” Адчувалася, што яго прываблівалі моцныя людзі, як японскія самураі ці Брюс Лі, ягоны любімы актор.
Неяк ураніцы, я яшчэ быў у ложку, патэлефанаваў Вася і кажа: давай сустрэнемся ля царквы праз 20 хвілін. Ну, я ведаў, што па дробязях Вася не будзе турбаваць, таму апрануўся і выйшаў. Ён чакаў мяне на лавачцы, там дзе канцавы прыпынак 15 аўтобуса і як толькі я падыйшоў, запытаўся: “у цябе грошы ёсць?” Я кажу: “Няма”. А ён: “Дык чаго ты тады прыйшоў?”

Чамусьці сёння ўспамінаюцца нейкія вясёлыя, лёгкія гісторыі, звязаныя з нашым сяброўствам. Можа так і лепей? Можа прыходзяць светлыя думкі бо сам Вася быў светлым, і мой мозг нараджае празрыстыя лёгкія вобразы-метафары. Учора ўвечары пачалася навальніца, ліло, як з вядра. Я выключыў святло, ўзяў гітару і заспяваў “ничему не удивляйтесь в этой жизни никогда”. Памятаю, як і тады, два гады таму, як толькі я атрымаў жахлівую навіну пра васеву смерць, я імкнуўся ня думаць, спрабаваў, як зараз кажуць, не заганяцца і проста спяваў ягоныя песні без перапынку. І ў нейкі момант адчуў яго зусім побач, для душы ж няма межаў. А на Дзяды ён прысьніўся і сэнсам ягоных слоў было:”The show must go on!” Ён таксама заспяваў, але не сваё, чамусці Лёдзеву песню “Зіма”.

Аляксандр Яшчанка.

Просмотров: 1315 | Добавил: Boxich | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 10
1 Ёжик  
0
Ведаеш, вельмi кранула...

А ў мяне чамусьцi заўсёды "Нева"...


2 tania-potapova  
0
Пазбавіцца болю, калі ты - боль, - стаць некім іншым.

3 Boxich  
0
Для мяне больш дарагімі заўжды былі яго старыя песні. "Нева" - добра, але я не прызвычаіўся да яе неяк. А сон сапраўды на Дзяды быў, і Вася ў ім спаваў цэлую песню, - "Зіму".

4 Ёжик  
0
Я памятаю, ты на днi майго нараджэння пра гэта гаварыў, здаецца... wacko

5 Boxich  
0
цалкам may be smile

6 Ёжик  
1
100% cool

7 Ёжик  
0
Всё очень сильно глючит.
Всё очень сильно глючит.
Всё очень сильно глючит...

Кстати, я статью на альтборисове повесила, з твайго дазвалення.


8 Ёжик  
0
Боксич!
Ты зачем галочку поставил в поле "недоступен для просмотра"?
Итальяшко biggrin

9 Boxich  
0
Это не я поставил. Значит, она там уже стояла.

10 Ёжик  
0
Вот и разрешилось всё ((: wink

Имя *:
Email *:
Код *: