Суббота, 18.05.2024, 09:27
Меню сайта
Форма входа
Календарь новостей
«  Июль 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Поиск
Друзья сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Наш опрос
Оцените наш сайт
Всего ответов: 70
Главная » 2009 » Июль » 18 » Плагіятчыкі ў сеціве, альбо як ня варта рабіць.
Плагіятчыкі ў сеціве, альбо як ня варта рабіць.
16:28
Плагіятчыкі ў сеціве, альбо як ня варта рабіць.
©www.antrekot.clan.su

Кожны раз, калі мая настаўніца па англійскай мове дае рабіць пісьмовыя заданні, яна папярэджвае: толькі не спісвайце з інтэрнэта, памятайце, што я таксама ўмею ім карыстацца. А метад вылічэньня плагіятчыкаў вельмі просты. (Божа, блаславі Google!). Так, варта толькі ўпісаць адну фразу ў пошуковы радок, і таямніца становіцца відавочнай. Неяк на адным з форумаў я знайшоў свой верш, больш дакладна сказаць – тэкст песні “Табе прыснілася лічба шаснаццаць...” У прынцыпе, нічога незвычайнага. Часта здараецца, што на форумах альбо ў блогах людзі пішуць вершы і тэксты, якія падабаюцца ім. І пад гэтым тэкстам было падпісана аўтарства гурта “Разгром”. І тут усё нармальна і лагічна. Я хаця і не пісаў ніколі песень для “Разгрома”, аднак у пэўны перыяд адносіў сябе да гэтай цудоўнай банды. Толькі адзінае неяк рэзала слых: “Разгром” па-беларуску. “Жэ-эсьць” – скажыце вы. “Ага” – скажу я. Аднак мы зараз не пра гэта.
Справа, мае даражэнькія, у іншым. Пасля таго форума з маім тэкстам я накіраваўся на старонку ужо “упомянутого всуе” Google і напісаў: “Табе прысьнілася лічба шаснаццаць”. Хацелася паглядзець, хто і як выкарыстоўвае маю творчасць. І вось першая спасылка прыводзіць мяне да такога тэкста пад назвай “Прарочыя сны” (!!!):

Прарочыя сны
Табе прыснілася лічба шаснаццаць.
У гэтым горадзе цябе не любілі,
І білі так, каб ужо не падняцца,
І забівалі, каб назаўсёды.

А Горад дыхаў з табою разам,
Пад ногі клаўся прыступкамі дахаў,
Масціў да зорак дарогу ў неба
І назаўсёды лячыў ад страху.

Табе прысніцца знаёмае імя,
І ты праснешся ад вострага болю.
У далечыні амаль немагчымай
Сягоння нехта заснуць не здолеў

Клепсідра плача, узнімаецца вецер,
І ў гэту ноч не дажыць да рання.
Лязом пякучым увайшлі пад сэрца
Ўсе кіламетры і тыдні растання.

Ён перакрэсліць дзень тваёй смерці
Па цёмнай бронзе дажджом салёным,
Ён сцішыць вуліцы, схіліць дрэвы
Ў сваёй жалобе—бела-чырвоным.

Назва, канечне, здзівіла. Людзі, якія сны? Якія прарочыя? А потым здзівіў і першы слупок, амаль цалкам спісаны з маёй песні. Пасьля майго плагіятчык падпісаў яшчэ чатыры сваіх слупкі. Але калі ў аўтара ёсць паэтычны талент, нашто тады было красці мой першы слупок? Канечне, можна было б падумаць, што па збегу абставінаў, аўтара наведала тая самая муза, што і мяне, і нашаптала яму такія ж самыя радкі. Але потым я знайшоў аўтарку. І высветлілася, што мы ня толькі добра знаёмыя, але неаднаразова я спяваў у яе кампаніі гэтую песню (і ня толькі). Вы скажаце, што я жорсткі, ня варта было пра гэта пісаць. А ёй было варта? А яна ня жорсткая? Аднойчы ў жыцці я ўжо даверыўся гэтай аўтарцы. Яна папрасіла ўначы мой пропуск ад інтэрната, падманула і правяла нелегальных наведвальнікаў. Пасьля іх злавілі, і я апынуўся пад пагрозай высялення.
Асцерагайцеся такіх людзей, шаноўныя і беражыце каханых.
P.S. А радок "Ён перакрэсліць дзень яго смерці" таксама нешта нагадвае.. Толькі гэта з іншай песні, "Сіддхартха".
Аляксандр Яшчанка.

Просмотров: 1163 | Добавил: Boxich | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 4
1 tania-potapova  
0
Гэта спроба звярнуць на сябе ўвагу, мне здаецца. Вашую. І нічога жудаснага ў гэтым няма. wink

2 Ёжик  
0
Дзе ты гэта ўзяў? cool
Прыхiльнiкi? biggrin

О, я так рабiла год ў 11-12, калi было шчэ складана памер сцiхатворны абраць))
Тады ў ход iшлi песнi Арыi i шчэ якiя))

Нават на сайце Маргарыты Пушкiнай прыхiльнiкам яе таленту) не сорамна выкiдваць свае творы, спiсаныя з яе тэкстау амаль што цалкам i няўмела пераробленыя, спадзяючыся на тое, што творца гэтага не заўважыць ((((((((: Калi гэта нават я ўгледзела biggrin
"Але калі ў атара ёсць паэтычны талент, нашто тады было красці мой першы слупок?" Не бачу талента, не бачу, нават нацiскi некаторыя зусiм небеларускiя)

Не хвалюйся, Боксiч, нiхто, спадзяюся, не падумае, што ты плагiiятчык, а не гэты аўтар smile

Не звяртае ГЭТЫ тэкст на сябе ўвагi.

Так звычайна i прыходзiць вядомасць, калi цябе пачынаюць плагiяцiць wink


3 Boxich  
0
Ну так, згодны, бачна, што беларуская мова для аўтаркі чужая. Шмат русізмаў і праблемаў з націскамі: імя, праснешся, сягоння. Дык тады ня варта пісаць па-беларуску.
Янка Купала пачынаў пісаць па-польску. Але ягоныя сучаснікі сцвярджалі, што гэта былі вельмі пасрэдныя вершы, шэранькія. А вось калі Купала пачаў пісаць па-беларуску... Ну ня мне вам казаць, што з-пад яго пяра выйшла шмат геніяльнага. Вершы мілагучныя, паэмы чытаюцца, як кажуць, на адным дыханні.
Можа і наш плагіятчык і будзе паэтам, але за мяжой cool

4 Ёжик  
0
((: Ну-ну :))

Имя *:
Email *:
Код *: