Суббота, 18.05.2024, 09:18
Меню сайта
Форма входа
Календарь новостей
«  Октябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Поиск
Друзья сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Наш опрос
Оцените наш сайт
Всего ответов: 70
Главная » 2009 » Октябрь » 2 » Назаві беларускую мову роднай!
Назаві беларускую мову роднай!
11:20


Напярэдадні перапісу насельніцтва група культурных і грамадзкіх дзеячоў Беларусі заклікала беларусаў назваць роднай мовай беларускую.
Зварот ініцыяваны ў рамках нацыянальнай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і падпісаны 51 культурным і грамадзкім дзеячом Беларусі.

Назаві беларускую мову роднай!

Шаноўныя сябры!

Праз некалькі дзён у нашай краіне пройдзе чарговы перапіс насельніцтва, адным з пунктаў якога будзе пытаньне пра Вашую родную мову. Мы ведаем, што большасьць з Вас шануюць беларускую мову і падтрымліваюць пашырэньне яе ужываньня ў грамадзкім жыцьці.

Беларуская мова – гэта неад’емная частка нашай культуры і гарантыя нашай будучыні як унікальнага эўрапейскага народу. Вынікамі перапісу насельніцтва мы здольныя засьведчыць самі сабе і усяму сьвету, што мы з’яўляемся паўнавартаснай нацыяй, годнай цікавасьці і павагі з боку іншых нацый сьвету.

Адказ “беларуская” на пытаньні перапісчыкаў аб роднай мове і мове штодзённага ужытку мае ня толькі сымбалічнае, але і практычнае значэньне. Ад колькасьці людзей, якія ў адказах назавуць беларускую мову, будзе залежаць далейшая палітыка дзяржавы. Адказам “беларуская” вы станоўча паўплываеце на яе.

Будзем жа памятаць пра гэта, адказваючы на пытаньні перапісчыкаў! Падтрымаем наш нацыянальны скарб – мову нашых продкаў, якая нас усіх аб’ядноўвае і робіць унікальнымі.

Будзьма з мовай!

Радзім Гарэцкі, акадэмік НАН Беларусі, грамадзкі дзяяч
Рыгор Барадулін, Народны паэт Беларусі
Ніл Гілевіч, Народны паэт Беларусі
Генадзь Бураўкін, паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі
Анатоль Грыцкевіч, прафэсар, доктар гістарычных навук
Уладзімір Арлоў, пісьменьнік
Алена Макоўская, кіраўнік МГА “Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”
Ніна Шыдлоўская, старшыня Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
Алесь Пашкевіч, старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменьнікаў”
Андрэй Хадановіч, старшыня ГА “Беларускі ПЭН-цэнтар”
Алег Трусаў, старшыня ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны”
Антон Астаповіч, старшыня ГА “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”
Зьміцер Рагачоў, старшыня МГА “Гісторыка”
Андрэй Дынько, шэф-рэдактар газэты «Наша Ніва»
Андрэй Скурко, галоўны рэдактар газэты “Наша Ніва”
Валеры Булгакаў, рэдактар часопісу “Arche”
Барыс Пятровіч, рэдактар літаратурнага часопісу “Дзеяслоў”
Артур Клінаў, рэдактар культурнага альманаху “pARTISAN”
Віталь Супрановіч, кіраўнік “БМА group”
Аляксей Марачкін, кіраўнік творчай суполкі “Пагоня” пры Беларускім саюзе мастакоў
Міхал Мілашэўскі, кіраўнік Незалежнай тэлестудыі “Брэнтстар”
Віталь Броўка, прад’юсэр, арт-дырэктар
Сяргей Будкін, каардынатар музычнага парталу «Тузін гітоў»
Зьміцер Вайцюшкевіч, сьпявак, кампазытар
Алесь Камоцкі, сьпявак, паэт
Кася Камоцкая, сьпявачка
Віктар Шалкевіч, сьпявак, актор
Зьміцер Бартосік, сьпявак, пісьменьнік, журналіст
Тацьцяна Белоногая, сьпявачка
Руся, сьпявачка, “Рок-князёўна 2006”
Сьвятлана Зелянкоўская, актрыса
Юры Цыбін, прадзюсар, паэт
Міхал Анемпадыстаў, дызайнэр, паэт
Зьміцер Падбярэзскі, музычны крытык
Глеб Лабадзенка, паэт, журналіст
Ігар Лялькоў, гісторык
Юры Жыгамонт, актор, тэлевядучы
Севярын Квяткоўскі, літаратар
Лявон Вольскі, лідэр гурту “NRM”
Ян Маўзэр, лідэр гурту “tav. Mauzer”
Піт Паўлаў, лідэр гурту “GARADZKIJA”
Алекс Дэвід, лідэр гурту “Atlantica”
Слава Корань, лідэр гурту “Ulis”
Аляксандар Ракавец і гурт “IQ-48”
Ігар Варашкевіч, лідэр гурту “Крама”
Алег Хаменка і гурт “Палац”
Сьвятлана Бень, лідэр гурту “Серебряная Свадьба”
Андрусь Такінданг і гурт “Recha”
Ганна Хітрык і гурт “Дети Детей”
Зьміцер Басік, лідэр гурту “VICIOUS CRUSADE”
Зміцер Сасноўскі, лідэр гурту “Стары Ольса”
Просмотров: 1485 | Добавил: tania-potapova | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 3
1 Ёжик  
0
Назаві беларускую мову роднай... cry cry

Дошли же... В Белоруссии ПРОСИМ назвать РОДНЫМ языком белорусский... Пипцоидные астероиды... Надо, чтобы это было в сердце, а не в мозгу


2 deadpoet  
0
я сама в переписи населения участвую. должна сказать, мне попалось много человек, которые родным назвали белорусский 9или это только мне везет на таких). я и сама (и моя семья) родным белорусский назвала.

3 Ёжик  
0
И я)) Сашка вообще воздержался smile

Имя *:
Email *:
Код *: