Суббота, 08.02.2025, 22:31
[ Новые сообщения · Участники · Правила форума · Поиск · RSS ]
  • Страница 1 из 1
  • 1
Архив - только для чтения
Скарбы Лiтвiнаў (так в старину называли беларусов)
ЁжикДата: Пятница, 09.01.2009, 13:58 | Сообщение # 1
Ёж птица гордая
Группа: Администраторы
Сообщений: 774
Репутация: 6
Статус: Offline
Багародзіца

(музыка 13 в., слова 14 в.,
государственный гимн ВКЛ 14-17 вв.,
пелся перед битвами войском ВКЛ,
на церемониях и торжествах,
при похоронах и освящении всех беларуских святых,
с 15 в. заимствован поляками,
которые сделали его гимном и Короны Польской
и до этого времени считают его своей средневековой песней,
хотя и в 15 в. и сейчас не понимают многих слов)

Багародзіца, Дзявіца
Богам славёна, Марыя

У твайго сына, Гаспадзіна
Маці звалёна, Марыя

Маці звалёна, Марыя
Зычы нам і адпусці нам

І дзеля Хрысціцеля, Божыца
Слыш галасы, чалавечы мыслі поўнь

І малітву табе узносім
І даць рады цябе ж просім

Дай на свеце збожны пабыт
Па жывоце дай райскі быт

Багародзіца, Дзявіца
Богам славёна, Марыя

Келіх кола

(беларуский застольный кант 16-17 вв.,
слова незначительно обработаны З.Сосновским)

1. Гой-гой сядзем ў кола ды вясёла
Выпівайма, размаўляйма
Пра усё забудзем
Хай нам добра будзе

2. Гой-гой чаго бавіш - келіх ставіш
Хочаш піці - папрасіці
Хмель-піва нап'емся
Потым разбярэмся

3. Гой-гой вайна рыхла покуль сціхла
Распачаці святкаваці
Келіх пенна піва
Піва яно жыва

4. Гой-гой ад суседа няхай беда
Выпі ныне - хвора згіне
Ліся піва ныне
Ў шчаслівай гадзіне

5. паўтор 1.

Літвін

(музыка - народная,
слова З.Сосновского па мотивам народных)

Ехаў Літвін ды па Сініх Водах
Тры дні тры начы
Тры дні тры начы
Меч крывавячы

Ходзіў Літвін ой ды па Грунвальду
Тры дні тры начы
Тры дні тры начы
Чэпам граючы

Гойсаў Літвін ой ды па Крапіўне
Тры дні тры начы
Тры дні тры начы
Дзідай джалячы

Скокаў Літвін ой ды пад Смаленскам
Тры дні тры начы
Тры дні тры начы
Шабляй рубячы

Кляўся Літвін у святой Дуброве
На старым мячы
На старым мячы
Чужынцаў сячы

Песня пра Вітаўта

(песня 15 века, музыка народная -
записанная в экспедиции,
песня зраниться в архиве Зинкевича в Вильне,
слова незначительно обработаны В.Ластовским)

1. Едзе Вітаўт па вуліцы
За ім нясуць дзве шабліцы
REF Слаўны князь Вітаўт
Гаспадар на Літве

2. Шаблі літы, злотам біты
У яшчар-скуру апавіты
REF

3. Адна шабля для спадара
Друга шабля на татара
REF

4. Стануў Вітаўт прад кашовым
Бліснуў ў сонцы шабляй новай
REF

5. Стукнуў-грукнуў у падковы
Гэй шыхтуйся пан кашовы
REF

6. Гэй шыхтуйся збройна, жвава
Дзе йдзе бітвы слаўна справа
REF

7. Гукнуў кош ды з самапалаў
З сямі/пятых ад запалаў
REF

8. Крыкнуў: "Слава, слаўны княжа
Вораг ў полі косцю ляжа
REF

Едзе рыцар

Едзе рыцар, едзе рыцар збройны,
Павяртае з велькей-велькей войны.

У яго шабля, шабля вышчарблёна,
Ды кашулька ў яго закрвавёна.

Вітае яго айцей стары,
Сёстры нясуць, нясуць яму дары.

З яго браце, браце цешыліся,
Ды суседзі з яго бавіліся.

Выйдзі мама, выйдзі мама моя,
Хай усціхнуць, ўсціхнуць ногі твое.

Як жа выйсці, выйсці мне да цебе -
Ужо рок па маім пагрэбе.

Ці ж я маме, маме пакой справіў
Што на войне, войне доўга бавіў.

Дык жывіце ж, самі самі собе,
Бо праз мяне, мяне мама ў гробе.

За гарамі рыцар, рыцар збройны -
Не вярнецца ўжо ніколі з войны.

Там раскошы ў войску ён ужые,
Замест вады ён крыві напіе.

Едзе рыцар, едзе рыцар збройны,
Зноў вяртае з велькей-велькей войны.

Садзяць яго, садзяць на конь сівы,
Бо ён рыцар, рыцар справядлівы.

За ягону кожную трывогу
Сцелюць яму кветкамі дарогу.

А як яго, яго ў дол спушчалі
З трох ладункаў огня-огня далі.

Дуброва

(беларуская народная песня,
количество куплетов сильно сокращено)

Ой Дуброва, Дуброва
Дубровачка зеляная

Ой і што ж ты Дуброва
Ды ня родзіш анічога

А зрадзіла Дуброва
Густы ельнік ды бярэзнік

Як па ты па ельнічку
Ды два брахнейкі гулялі

Яны брусейка цясалі
Святлічаньку будавалі

Яны думалі святліца
Ажну цёмная цямніца

Ой ня будзем браце знаці
Калі святдзень, калі будзень

Ой ня будзем браце знаці
Калі зіма, калі лета

Паўтор 1.

Вайтоўна

(беларуская баллада 16 в.,
количество куплетов сильно сокращено)

Ой загадалі на вайну
Нашаму войту самаму

Ў нашага войта сынаў нет
Адна дачушка на раду

А скуй жа бацька востры меч
Каб добра была войска сеч

Мячом вайтоўна махнула
Палова войска палягла
Паўтор 1.

Ой сівы конь бяжыць

(беларуско-украинская народная песня)

Ой сівы конь бяжыць
На ім бела грыва
Ой спадабалася
Ой спадабалася
Мне тая дзяўчына

Ня так та дзяўчына
Як яе лічанька
Ой падай дзяўчына
Ой падай дзяўчына
На коня ручаньку

Рукі не падала
Тры словы сказала
Няхай бы я жыла
Няхай бы я жыла
Кахання не знала

Бо тое каханне
Звячора да рання
Як сонейка ўзыйдзе
Як сонейка ўзыйдзе
Каханне разыйдзе

Паўтор 1.

У карчме

(средневековая застольная песня,
перевод с латыни
З.Сосновского, А.Апановича и А.Чумакова,
незначительно сокращённый вариант)

1. У карчме калі мы былі
Справы нас не клапацілі
Ў галаве адны забавы
Піва пі вяселлю слава
Той, хто у карчме бывае
Тлушч у цела назбірае
Стане моцным і здаровым
Той, хто чуе гэты словы

2. Хто бярэцца з намі піці
Той нясумна будзе жыці
У забавах гора гіне
Зноў лье піва гаспадыня
Захлябнецца гора півам
Грукнуць келіхі шчасліва
Будзем піці, жартаваці
Будзем славіць Вакха, браце!

3. Першы тост звычайна п'ецца
За ўсіх тых, хто тут збярэцца
П'ем другі, каб волю меці
За жыццё падымем трэці
Чацьвёрты за Царкву Хрыстову
Пяты за моц князёву
Шосты за людзей вольных
А потым п'е, хто здольны

4. паўтор 1.

Бітва пад Воршай

(песня 16 в., слова сочинены вскоре после 1514 г.,
музыка - со сборника Федоровского "Люд беларускі",
том 5, раздел "Песні ваяцке")

1. У нядзельку параненьку
рана параненьку
Ўзыйшло сонейка хмарненька
сонейка хмарненька

2. Ўзыйшло сонейка над борам
сонейка над борам
Па-над Селецкім таборам
Селецкім таборам

3. А ў таборы трубы граюць
Трубы, трубы граюць
Да ваярскай зазываюць
Рады зазываюць

4. Сталі Раду адбываці
Раду адбываці
Адкуль Воршу здабываці
Воршу здабываці

5. А ці з поля, а ці з лесу
поля, а ці з лесу
А ці з рэчкі невялічкі
рэчкі невялічкі

6. А ні з поля, а ні з лесу
поля, а ні з лесу
Толькі з рэчкі невялічкі
рэчкі невялічкі

7. У нядзельку параненьку
рана параненьку
Ўзыйшло сонейка хмарненька
сонейка хмарненька

8. Сталі хлопцы пяцігорцы
хлопцы пяцігорцы
Каля рэчкі на прыгорцы
рэчкі на прыгорцы

9. Гучаць разам з самапалаў
разам з самапалаў
З сямі/пятых ад запалаў
пятых ад запалаў

10. Б'юць паўсоткаю з гарматаў
соткаю з гарматаў
Б'юць з гарматаў ды заўзята
б'юць ды б'юць заўзята

11. Масква стала наракаці
стала наракаці
Места Воршу пакідаці
Воршу пакідаці

12. Слава Воршы ўжо ня згорша
слава ўжо ня згорша
Слаўся, слаўся пан Астрожскі
слаўся князь Астрожскі

Што й па мору

(беларуская баллада 12 в.,
количество куплетов сильно сокращено)

Што й па мору
Там плавала стая белых лебядзей

Са малымі
Са малымі лебядзятамі

Адкуль ўзяўся
Адкуль ўзяўся шыза белы арол

Разбіў стаду
Разбіў стаду ўсю па сінему мору

Белы пушок
Белы пушок па паднебейку пайшоў

Паўтор 1.


Ружа кветка

(беларуская народная песня)

1. Як вазьму я ружу кветку
Ды пушчу на воду
Плыві-плыві ружа кветка
Да самога броду

2. Плыла-плыла ружа кветка
Ды стала круціцца
Выйшла маці воду браці
Пачала дзівіцца

3. Ой ты мая ружа кветка
Чаму ж ты завяла
Пэўна доўга ты дзіцятка
На вадзе ляжала

4. Ўзяла маці ружу кветку
Палажыла ў хаце
Ды як гляне - ўспамінае
Аб сваім дзіцяці

5. паўтор 1.

Стайня

(беларуская народная песня)

Як пайду яў стайню
Стайню вайскавую

Як выведу коня
Коня варанога

Коня яй сядлаю
А конь уздыхае

Косю ж ты мой Косю
Чаму ж ты ўздыхаеш

Ці ж я табе цяжкі
А ці мая зброя

Ой ня ты мне цяжкі
Ані твая зброя

А толькі мне цяжкі
Частыя паязды

Частыя паязды
Доўгія дарогі

А сам жа ж ты будзеш
У полі ляжаці

А мяне пакінеш
Аднаго стаяці

Паўтор 1.


А с утра безголова от короткого слова на стекле электрички...
И что сегодня джа даст нам станет горьким лекарством.С песней по жизни...
 
  • Страница 1 из 1
  • 1
Поиск:

| Сделать бесплатный сайт с uCoz