Анатоль Сыс
|
|
tania-potapova | Дата: Понедельник, 12.01.2009, 22:02 | Сообщение # 1 |
Кленовый
Группа: Администраторы
Сообщений: 301
Статус: Offline
| МАНАЛОГ «ТУТЭЙШАГА» Ахвярую Максіму Танку Люцыян, уяві, ты адзін, ты застаўся адзін на славяншчыне, і нікога няма, паглядзі, і нікога з Купалавай спадчыны, і забралі жанчыну тваю, віна налілі ёй атрутнага, загадалі: адпі за сям'ю, а да дна — за радзіму акрутную, і сканала жанчына твая, і памерла радзіна апошняя, і паглохлі зязюлі ў гаях, а ў нябёсы ўсмакталіся коршакі, захлынуўся крывёю Пярун, зразумеўшы ў запозненым плачы, як сваёю крывёю Гарун і ягоную кроў прадбачыў, і зліліся ў адну раку і атрута, і кроў, і слёзы, і на выспу, як на руку, селі коршакі, як залозы. А ў тваім, Люцыян, Дняпры, што жывіў спакон веку гоні, тры русалкі, славянкі тры янычаравых мыюць коней, а ў тваім, Люцыян, Сажы на грудзёх з камянём пудовым твой паэт апошні ляжыць, бы ў труне — у Сажы лядовым. Ты адзін, ты адзін, ты адзін, ты застаўся адзін на славяншчыне, і Радзіма твая, паглядзі, — русакосая янычаршчына, а калісьці ты гаварыў, а калісьці ты нават кляўся: не патухне Зніч на Гары! Ён патух. Ты яму пакайся за ягоны пакутны прах, за Радзіму сваю нявінную, янычары яе ў палях крумкачам ды ваўкам пакінулі, ты пакайся за свой спакой, што зубамі не грыз вяроўку, бо здушыўся і ты на ёй, ад жывёльнага поту мокры, кайся, кайся за свой жывот, не забудзься і пра Купалаў, бо цяпер ты адзін — народ, быццам храм на шляху вандалаў. ДЫ ПАКУЛЬ ТЫ ЯШЧЭ ЖЫВЕШ, ЗАПАЛІ ПРАД КУПАЛАМ СВЕЧКУ, ПРАЧЫТАЙ I СПАЛІ МОЙ ВЕРШ, А ВАНДАЛАМ СКАЖЫ: Я ВЕЧНЫ!
Этого не понять тем, кто по должности обязан...
|
|
| |
tania-potapova | Дата: Понедельник, 12.01.2009, 22:04 | Сообщение # 2 |
Кленовый
Группа: Администраторы
Сообщений: 301
Статус: Offline
| МАЯ ХАТА БЕЗ СЯБРОЎ — НЕ ХАТА (З нізкі “ПЕСНІ ПРА КАХАННЕ”) Мая хата без сяброў — не хата, хоць ты вый ці з вуснаў пусці кроў, мо паэзія ў самоце вінавата, што мяне раўнуе да сяброў? А хоць з птушкай памаўчаць бяссоннай, ды хоць старац да мяне б забрыў, не хапае вашых галасоў мне, вашых рук і вашых воч, сябры. Мая хата — гэта ваша хата, асвяцілі мы яе слязьмі, бо паэзія у гэтым вінавата, так што ні пры чым зялёны змій. Вось віно, няхай стаіць, хоць скісне, дакрануся да яго тагды, калі рак на Лысай гары свісне, няхай кісне, мне такой бяды. Дзе ж вы, мае родныя паэты? Дзе ж вы, мае гора-чытачы? Хоць ты свае бедныя санеты нямым зоркам у вакно крычы.
Этого не понять тем, кто по должности обязан...
|
|
| |
tania-potapova | Дата: Понедельник, 12.01.2009, 22:06 | Сообщение # 3 |
Кленовый
Группа: Администраторы
Сообщений: 301
Статус: Offline
| ПЕСНЯ ПРА СЫНА (З нізкі “ПЕСНІ ПРА СЫНА”) Жыццё — камень на баране, цягну і нешта сею, а лёс папругай б'е мяне, я ў полі і згібею. Мой сын загінуў на вайне, цягну і скруху сею, ён згінуў па маёй віне. Я ж ваяваць не ўмею — адправіў сына за сябе апошнім шляхам зрэбным, а сам застаўся на сяўбе. Каму мой хлеб патрэбны? Яго ні людзі не ядуць, ні коням на патраву, за сына ўсё мяне клянуць, што на вайну адправіў. Жана ёсць. Музаю завуць, з вайны нямая ходзіць, і толькі тыя са мной п'юць, хто сына не народзіць, бо, кажуць, будзе зноў вайна, таму сыны навошта, маўляў, у Сціксе сатана даўно сцягі палошча. А Муза змрочная маўчыць, а салаўі галосяць, а пад паэта закасіць — лягчэй чым сена косяць. Мой сын не згінуў на вайне, шчаслівы той, хто шчыры: хай Беларусь вайна міне. За вас! За сына! З мірам!
Этого не понять тем, кто по должности обязан...
|
|
| |
tania-potapova | Дата: Понедельник, 12.01.2009, 22:07 | Сообщение # 4 |
Кленовый
Группа: Администраторы
Сообщений: 301
Статус: Offline
| ПРАЧЫТАЎШЫ ВЕРШ ПІМЕНА ПАНЧАНКІ «РАЗВІТАННЕ» Родны мой Пімен Панчанка, Вы сказалі: настала змярканне? Вы сказалі на маці мачыха? Бо настала Вам развітанне? З яе словам — ужо не родным, з яе сонцам — ужо халодным, з яе людам — спрадвек галодным, нават Богу й таму няўгодным... Адыходзіце ці зракаецеся? Ці сухімі слязамі каецеся? Пад крыжамі Сафіі Полацкай бюракрат за Вас не памоліцца, а памоліцца за Вас мачыха, за сыночка свайго, за Панчанку, і ў галовах запаліць свечачку. Можа, ўзімачку, а можа, ўлецечку скрозь расстанне і скрозь змярканне на агеньчык паэт прыстане, скажа: родны мой Пімен Панчанка, я Вам верыў, ды вера страчана. I ў галовах патушыць свечачку, можа, ўзімачку, а можа, ўлецечку пад крыжамі Сафіі Полацкай ён за Белую Русь памоліцца, за наступнікаў і за прадзедаў, ён памоліцца так, як дадзена, як вучылі Купала з Коласам — крэўным словам, родным голасам. Вы жывымі слязамі заплачаце, за паэтам народ убачыце скрозь расстанне і скрозь змярканне, Вам за смерць сваю прыкра стане, бо пад небам Сафіі Полацкай на народных паэтаў моляцца.
Этого не понять тем, кто по должности обязан...
|
|
| |
tania-potapova | Дата: Понедельник, 12.01.2009, 22:08 | Сообщение # 5 |
Кленовый
Группа: Администраторы
Сообщений: 301
Статус: Offline
| МАНАЛОГ АЛЕСЯ ГАРУНА Гараць камяні ў маім вогнішчы, расцвеленыя агнём, нібы ваўчаняты ў логвішчы сонечным прамянём. У твар мне шугае полымя, ды я ўсё адно бяру каменні рукамі голымі і гэткім, як сам, дару. Бяруць і да сэрцаў туляць: няхай нас ратуе боль і вучыць пра бліжніх думаць, пра тых, хто гібее ў золь, пра тых, хто прамёрз да костак, хто шлях да агню згубіў, хто д'яблу чырвоным хростам Айчыну сваю пазбыў. Дай бог, каб маё каменне аднойчы іх апякло, прымусіла ўстаць з каленяў, пайсці на маё святло. Я — тут! Я шугаю полымем! Праз боль я з сябе бяру каменні рукамі голымі і гэткім, як сам, дару. Дай бог, каб маё каменне Жар-птахам дайсці змагло да тысячных пакаленняў і сэрцы іх апякло.
Этого не понять тем, кто по должности обязан...
|
|
| |
tania-potapova | Дата: Понедельник, 12.01.2009, 22:10 | Сообщение # 6 |
Кленовый
Группа: Администраторы
Сообщений: 301
Статус: Offline
| ПАЦІР Знайшлі пацір, слязамі поўны, ніхто не ведае — чыймі. Сярэбранае ў срэбным — поўню пакутнік нейкі расчыніў. Ад зла, спакус, грахоў замову гугнявіў голас за сцяной... Знайшлі на дне паціра слова, з малітвы выпала яно. КАХАЮ — вочы прачыталі, КАХАЮ — вусны прашапталі, КАХАЮ — душы прастагналі, КАХАЮ — людзі закрычалі. Каго? Паэт сказаў: Айчыну! Жаўнер: дзяўчыну! Хтось: сябе! I сталі дружна, шчыра, шчыльна, як на касьбе ці на сяўбе. А ён канчаўся у знямозе — ніхто яго не пакахаў, з паціра выплюхнулі слёзы, і налілі праз край віна, і сталі дружна, шчыра, шчыльна, як на касьбе ці на сяўбе, паэт сказаў: п'ем за Айчыну! I кожны выпіў — за сябе...
Этого не понять тем, кто по должности обязан...
|
|
| |
tania-potapova | Дата: Понедельник, 12.01.2009, 22:10 | Сообщение # 7 |
Кленовый
Группа: Администраторы
Сообщений: 301
Статус: Offline
| ПАЭТ Ахвярую Алегу Бембелю На памежжы чужыны з Айчынай па начох ходзіць сумны паэт, ён запаленымі вачыма, як агнём, апякае свет. А камусьці са спрат здаецца: блудзіць зорка па-над мяжой, быццам ёй не хапае мейсца і нябёс на зямлі сваёй. Хто пакрыўдзіў цябе, паэце? Хто прымусіў цябе блудзіць — Бог ці дэман у гэтым свеце? Што ты хочаш душы здабыць? I за што ты марнуеш цела? Можа, досыць з цябе ахвяр? Сядзь, даверся паперы белай, і надзея асветліць твар. Сядзь, пакайся за раны целу, яно ж братам тваёй душы. Ці жадала яно, ці ж хацела, каб ты з гэтай пакутай жыў? — на памежжы чужыны з Айчынай. ...крок яшчэ — і няма мяжы...
Этого не понять тем, кто по должности обязан...
|
|
| |
tania-potapova | Дата: Вторник, 13.01.2009, 19:54 | Сообщение # 8 |
Кленовый
Группа: Администраторы
Сообщений: 301
Статус: Offline
| СЭРЦА (З нізкі “ПЕСНІ ПРА СЫНА”) 1 Мне на сэрцы золатам вышывалі краты1, кроў балюча крапала на маю душу з голкі дыяментавай аж у тры караты — вось якое дзіва я ў грудзях нашу. А бывае, падаю з усяго размаху, дык на сэрцы золатам шэсць крыжоў звіняць аб зямельку родную, быццам меч аб плаху, — ні віном, ні лекамі боль той не суняць. Дзе ўпаду, каб ведаў я, дык падклаў падушку б, але ж вочы-зоркі сочаць, на бяду, мабыць, цяжар кратаў датуль насіць мушу, пакуль ў магілу-матку не ўпаду. Мне на сэрцы золатам лёс мой вышывалі, нітак не хапіла на апошні прэнт, а калі паўмёртвага мяне пакідалі, уваткнулі ў сэрца голку-дыямент. Можа, каму трэба залатая нітка, голка з дыяменту, я вас папрашу, калі вам няцяжка, калі вам нябрыдка, — выратуйце сэрца, вызвальце душу! Гэта ж вельмі проста: нітку — у клубочак, голку — у скарбонку, што ў крыві — дарма, без віны ды боязі спіце сабе ўночы, ну а вашым ворагам сніцца хай турма. З матамі, вар'ятамі, з сабакамі іклатымі, ды пад аўтаматамі з залатымі кратамі будзе хай яна! ________________________________________ 1 Радок з верша А.Філіповіча. 2 О, каб сэрца жураўлінае1 вашым ворагам даў Бог, немаўлячае, нявіннае, каб ад бедаў іх бярог! Я прагледзеў бы ўсе вочы, я б сачыў Птушыны Шлях, ў кожнай зорцы-патарочы пазнаваў бы жураўля, маё б сэрца разам білася з жураўліным праз сто слот, сто разоў крывёй аблілася б, каб адолець сто нягод, наказаў бы братам, сёстрам: як, знясілены, засну, вырай каб вялі па вёрстах на маю вясну-красну, па дыханні майго сэрца, па сцяжынках маіх слёз з воч, адтаялых азерцаў, поўных раем да нябёс, наказаў бы бацьку, маці: вунь сыходзіць снег з палёў, каб прыбралі чыста ў хаце, як пачуюць жураўлёў, наказаў бы любай жонцы: як, знясілены, спачну, каб па жураўліным сонцы навучыла жыць дачку, каб па жураўлінай поўні навучыла сына жыць, каб дамоў дарогу помніў, праз клады яна ляжыць, на кладах магіла таты, ён калісьці напісаў верш пра залатыя краты — на касца найшла каса. Шануй сэрца жураўлінае, ідзі босы, як ты ёсць, чыстай паднябеснай глінаю, і даруе Ягамосць. О, каб сэрца жураўлінае... ________________________________________ 1 Радок з верша А.Купрэева.
Этого не понять тем, кто по должности обязан...
|
|
| |
tania-potapova | Дата: Вторник, 13.01.2009, 19:55 | Сообщение # 9 |
Кленовый
Группа: Администраторы
Сообщений: 301
Статус: Offline
| ЗМЯІНЫ ЦАР Мой гаспадар Змяіны Цар, ты ведаеш, як словы над вогнішчам купальскіх чар складаюцца ў замовы. Мой гаспадар Змяіны Цар, святлом сваёй кароны ты кажаш шлях сярод імшар у храм дуброў зялёных. Мой гаспадар Змяіны Цар, ад хіжакоў дубровы хаваюць дзіўны твой аўтар без абразоў і словаў. Мой гаспадар Змяіны Цар, твайго аблічча рысы да аўтара нясём, як дар, і я, і сёстры рысі.
Этого не понять тем, кто по должности обязан...
|
|
| |
tania-potapova | Дата: Вторник, 13.01.2009, 19:56 | Сообщение # 10 |
Кленовый
Группа: Администраторы
Сообщений: 301
Статус: Offline
| … Беларусь мая, мая магіла... I калі вясёлкай над труной вып'е кроў да кроплі з маіх жылаў, Беларусь, накрый мяне зямлёй. Не, счакай, яшчэ аддам я вочы сваёй здані, каб мая душа не зблудзіла на чужыну ўночы, каб між намі не лягла мяжа. Беларусь мая, мая магіла, з бел-чырвона-белага радна ці кашулю мне на смерць пашыла? Беларусь мая, мая магіла, ты ж адна ў мяне, як ёсць адна.
Этого не понять тем, кто по должности обязан...
|
|
| |
tania-potapova | Дата: Вторник, 13.01.2009, 19:58 | Сообщение # 11 |
Кленовый
Группа: Администраторы
Сообщений: 301
Статус: Offline
| «Каб ты каменем стаў!» I я стаў... сярод поля. Ані жыта засеяць, ані пожні ўзараць. Разам з гневам у мне скамянела патоля — ацяжэлых вачэй на людзей не падняць. I калі б я заплакаў — паўпіваліся б слёзы скамянелым струпеннем у шчокі мае, толькі я не заплачу, бо рана ці позна: «Каб ты здраднікам стаў!» — хтосьці зноў пракляне.
Этого не понять тем, кто по должности обязан...
|
|
| |
tania-potapova | Дата: Вторник, 13.01.2009, 19:59 | Сообщение # 12 |
Кленовый
Группа: Администраторы
Сообщений: 301
Статус: Offline
| ВЯЧЭРА ПЕРАД КУПАЛЛЕМ Вячэра перад Купаллем... Мне чуецца, як звіняць Пашкевічанкі каралі, на нітцы іх сорак пяць. Наўмыснасць ці супадзенне: гэты журботны лік... Ставілі на калені паўстанцаў амаль жывых. Сканалі, ды ўсё ж не сталі, помнілі, як Кастусь ступіў на смяротныя шалі з думаю пра Беларусь. — Ты з намі, ты з намі, браце! — мне чуецца, як крычаць няскораныя паўстанцы з ратугамі на плячах. *** ...I мяне натхняе воля, быццам птушку вецер з поля, а без ветру ёй не жыць і над полем не кружыць. А цябе натхняе зброя. «Зброя, — кажаш, — гэта воля! А без волі нам не жыць і Радзіме не служыць». КОЛЬКІ Колькі нашай крыві рэкі сплывілі ў моры?.. Колькі нашага поту увабралі разоры?.. Колькі нашага шчасця ліхадзеі раскралі?.. Колькі нашых каханак паланянкамі сталі?.. Колькі нашай любові не спазнала Радзіма?.. Колькі вояў-сыноў не счакала радзіна?.. Колькі, колькі, дык колькі ж сваё крэўнае траціць? За дзяцей, каб адплакаць — не стае слёз у маці. Колькі, колькі, дык колькі ж адмаўляць сабе ў праве шанаваць сваё месца на чырвонае лаве? Колькі, колькі, дык колькі ж азірацца на сонца? Як аслепнем дашчэнту — гэтак жыць нам бясконца.
Этого не понять тем, кто по должности обязан...
|
|
| |