Суббота, 23.11.2024, 05:55
Меню сайта
Категории каталога
Для общего развития! [9]
Статьи НАШИХ. [10]
Что касается РАЗГРОМА [17]
О людях.Известных и неизвестных [5]
Форма входа
Поиск
Друзья сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Наш опрос
Оцените наш сайт
Всего ответов: 70

Архив статей

Главная » Статьи » Для общего развития!

Интересные слухи
 

Газета  "Твае правы"

20 жнiўня 2008 года
№ 6 (10)

Ходзяць чуткі, што...

"хуткая дапамога" будзе абслугоўваць толькi экстраныя выклiкi

Як патлумачыла нашай газеце намеснiк начальнiка ўпраўлення арганiзацыi медыцынскай дапамогi Мiнiстэрства аховы здароўя Людмiла Жылевiч, у гэтых чутак ёсць рэальная глеба. Нi для каго не сакрэт, што вельмi часта служба хуткай дапамогi выконвае неўласцiвыя ёй функцыi: выязджае да хворых з прастудай, абвастрэннем хранiчных захворванняў, радыкулiтам, галаўным болем, артэрыяльным цiскам, знiмае ЭКГ, займаецца абязбольваннем i транспарцiроўкай пацыентаў. Дакладна вызначаных крытэрыяў для выклiку хуткай медыцынскай дапамогi ў нас няма. I ў 64 працэнтах выпадкаў "хуткая дапамога" выконвае абавязкi амбулаторна-полiклiнiчнай службы. Але хуткая дапамога — гэта, у першую чаргу, экстраная дапамога, таму яна павiнна працаваць у "рэжыме чакання". Як нам гэтага дасягнуць?

Мы збiраемся падзялiць усе брыгады на брыгады, якiя аказваюць неадкладную i хуткую (экстраную) дапамогу. Неадкладная дапамога будзе "прывязана" да полiклiнiчнай службы, але на якасцi аказання медыцынскай дапамогi гэта нiяк не адаб’ецца. Брыгады неадкладнай дапамогi будуць аснашчаны таксама як i лiнейныя. Эксперымент па ўвядзеннi брыгад неадкладнай медыцынскай дапамогi праводзiўся ў Мiнску, Брэсцкай i Вiцебскай абласцях i цалкам сябе апраўдаў. За кошт знiжэння колькасцi выклiкаў па неадкладных паказаннях i, адпаведна, нагрузкi на "хуткую дапамогу" аператыўнасць выезду яе брыгад павысiлася з 92 да 99 працэнтаў. Паводле дзеючага нарматыву, у выпадку экстранага выклiку на ўвесь шлях ад падстанцыi "хуткай дапамогi" да пацыента адводзiцца ў межах горада максімум 15 хвiлiн i 30 хвiлiн — у сельскай мясцовасцi.

Але хачу падкрэслiць, што гаварыць пра нейкiя канкрэтныя тэрмiны раздзялення традыцыйнай структуры службы хуткай дапамогi пакуль што заўчасна. Сёння мы працуем над нарматыўна-прававой базай, пры падрыхтоўцы якой улiчваюцца ўсе складаныя пытаннi, з якiмi давялося сутыкнуцца ў ходзе эксперыменту. Зразумела, што пры кожнай урачэбнай амбулаторыi ў сельскай мясцовасцi нельга арганiзаваць пост неадкладнай медыцынскай дапамогi. Таму агульнага для ўсiх "рэцэпта" не будзе. На тэрмiны ўвядзення сiстэмы раздзялення брыгад будуць уплываць таксама i тэмпы мадэрнiзацыi лячэбна-прафiлактычных устаноў. Нельга скiдваць з рахункаў i наяўнасць цi адсутнасць кадраў. А для службы хуткай дапамогi гэта вельмi актуальная праблема.

Надзея НIКАЛАЕВА.

 

Даведка "Звязды":

Функцыi брыгады хуткай дапамогi — дарожна-транспартныя здарэннi, раптоўныя захворваннi, якiя пагражаюць жыццю пацыента, няшчасныя выпадкi, цяжкiя траўмы i атручэннi, падзеннi з вышынi, сардэчныя прыступы, надзвычайныя сiтуацыi.

Функцыi брыгад неадкладнай дапамогi — аказанне неабходнай дапамогi даросламу насельнiцтву пры вострых i абвастрэннях хранiчных захворванняў, выклiкi для транспарцiроўкi хворых у стацыянар, для абязбольвання анкалагiчных хворых.

 

Категория: Для общего развития! | Добавил: tania-potapova (10.01.2009)
Просмотров: 1094 | Комментарии: 1 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 1
1 Ёжик  
0
Да ёпт, какая страна, такие и слухи.
Хотя нет, страна, пока ещё "жыве".
А вот правительство нас в полную ж сведёт cry

Имя *:
Email *:
Код *: