***
Збегчы ў ноч
у віхуру завеі,
але б не згубіцца,
калі так цёмна навокал.
Маладзік шчыра свеціць
на лабірынты вулачак Менску,
спяшяюся некуды –
сябе я баюся – спаткання
вар’ят без назовы,
вар’ят без твайго асяроддзя. Збегчы ў ранішні ранак,
у ранішні студзень.
Там, дзе яскравы прашпект
у схованкі грае
з самотным трамваем,
які летуценнна імчыць у дэпо.
Збегчы ўдзень.
Там, у кропельках свету,
хаваецца мара
пад
суконнем
паперы.
***
Слезы твае –
Бессэнсоўнасць імгненняў
Спрытна рассыпаў
Нябачны той зніч
Кавалкі бязмежжа
Чырвоная бездань
Няма больш таго,
Што было быццам маім
Стужкаю ветру
Пральюцца праз вушы
Пялесткі мелодый –
Дрыготкія гукі
Слядоў твааіх –
Шчырая бездань святла,
Пальцамі тонка трымаеш спадніцу
Вочы заплюшчыла
Безліччу крокаў
І тоненька плачыш
Пад гук сэрэнады,
Жыцце твае –
Нейкі сцэнарый, няма ні пачатку ў ім,
Ні канцу,
Толькі пакінула слезы на ложку –
Шчыры кавалак болю цяпла...
СНЕЖАНЬ
Сьнежань запаветна ўварваўся
Белым снегам у гэты сумны горад,
Дзе адзінота схавалася
Ў накірунку хаты,
Дзе вецер ные шэптам немаўляці,
У накірунку хаты
Ляцмць на вопратку шашы
Той першы снег – такі бялюткі,
што хочыцца ад радасці
скакаць,
лавіць яго рукамі,
ды кемліва халодную пяшчоту ўдыхаць.
Шкада, што без цяеб,
Шкада, што тут няма цябе
Ў гэтым горадзе,
На гэтай вуліцы, дзе пасяліўся сьнежань –
Часовая ахвяра на прыступках зімы.
***
Зачыні за мною дзверы
быццам малюнак белы
які накрэмзаў акварэллю
вясны пасля дажджу
як сон які згубіўся
калі выпаў
снег...
карпаратыўныя прывіды
ў вачах якія дорыць мне
каханне якое па-за межамі
гэтага горада шэрага
як у шагала
сумнага
неабдымнага лесу маруднага.
Руды горад
як
дым
За вакном кватэры
У якой я чую гук
фартэпіяна
і зняволены сценамі
стогн
скрыпкі...
***
Неразуменне ўскоснага зроку
няма –
толькі сон
пяшчота пачуцця
кранаецца за твар.
Каханне ў руках трымалі
якое мы не шкадавалі
раздалі за проста так
гублялі позірк ў чужых вачах
якія абяцалі падарыць нішто
а што хацелі
мы не разумелі
згубілі
ашукалі –
балюча трошкі
душу адну я сапсаваў сваю
неведама якую.
Сення дождж закрэмзаў сонейка
цемнымі промнямі
згублюся ў іх –
памру – нябачна
кахання тут няма
есць толькі гразь і камяні.
Прайдзі праз сон мой
зазірні ў акуляры –
пазрыстасць неба ў вачах
скамечанасць імгненняў
і пошук запавету на плячах.
Чакаць. Каго
Калі
Невытрываць
неразабраць
дрыготнасць пальцаў
там дзе я
пачакай
я той нябачны колер
мы трошкі пасядзім
Адны
Адны
Адны...
і больш нікога
толькі я і ты.
Прабач што больш нічога не патрэбна
неразуменне на чырвоных вуснах...
ты пачакаў кажу маўчы
мы трошкі пасядзім
толькі я і ты
Я...
Ты...
І..і...і...
Я і ты...
***
Ён - такі сентыментальны чалавек
Ён – проста мужчына
Ты – жанчына
але не Яго жанчына,
не для Яго жанчына
Ён – узыходзіць калі пачынаецца дзень
Ты – Яго цень
Ён – пафарбаваны ў колер сумлення
Ты – кропля слязы на Ягонай патэльні
Ён – не жыве ў гатэлі
прапісаны дзесці ў менскай кватэры
Ён – ездіць з ранку на працу
знаёмай дарогай штодзеннасці часу
Ты – час гэты не вабіш у рухах Яго
з ягонае размовы
Ты – вечар,
а Ён едзе да хаты – сляпы падарожнік
бы нейкі выгнаннік ад святла праз вокны
Ты – дождж
які наракае ізноў адзіноту
пад цяжарам смутку халоднай лістоты
Ты – вочы анёла
Ён – вочы ночы
што пільнуюць нярэдка за Табою
Стаіць Ён за спінай
але ты Яго не пабачыш
Ён – гэта вуліца
Ён – гэта дом
Ён – гэта прашпект
Ён- гэта Твой аніякага роду сон
Ты – такі сентыментальны чалавек
-----------------