... І толькі час ляціць, як страла.
©www.antrekot.clan.su
Зусім нядаўда патрапілася мне пад руку кніга аднаго амерыканскага лінгвіста Дж. Лакофа “Метафары, якімі мы жывем”. Мушу зазначыць, што аўтар вельмі арыгінальна падыходзіць да паняцьця метафары і практычнага яе выкарыстання. Так, менавіта выкарыстання. Такім жа ж чынам, як мы карыстаемся патэльняй, шчоткай для зубоў, мы звяртаемся за дапамогай да метафар, якія мы бярэм непасрэдна з галавы. На кожную думку свой адказ у мазгу – метафара. Дрэва – зялёны вобраз, сонца – жоўты, спрэчка – вайна, час – грошы. Так, грошы. Як ні імкнуліся правадыры цягам сямідзесяці гадоў забіць у нашых сэрцах капіталіста-уласніка, час заўжды асацыюецца з грашыма, а грошы – наша ўсё. Менавіта ў маім мазгу прысутнічае яшчэ адзін метафарычны вобраз для часу – страла. Напэўна таму, што час ляціць хутка і з кожным годам усё паскараецца.
Да чаго я спрабую падвесці? Учора мінула ўжо два гады, як пайшоў з жыцця паэт, музыка і мой дарагі сябар, Вася Медунецкі. Для мяне яны праляцелі хутка, гэтыя гады. Дарэчы, я ня бачыў Васю ад лета 2006-га. Апошняй сустрэчы я і не памятаю. Усяму віною дыстанцыі. Калі спрабую ўспомніць ягоныя словы, паводзіны, зноў з-за тых жа метафар узнікаюць нейкія абстракцыі, і тады здаецца, што некалькі гадоў нашага сяброўства прайшлі, як адзін дзень.
Калі Вася першы раз бываў у кагосьці дома, адразу ён падыходзіў да кніжных палічак і пачынаў разглядаць бібліятэку. Кніга для яго была нечым святым, большым, чым проста нейкім прадметам. Ён пазычаў кнігі ў ва ўсіх знаёмых і ўсім хутка аддаваў. Абсалютна шчыры чалавек. На Аграгаты ён прыходзіў заўжды з пакецікам, прыносіў ужо прачытаныя кнігі і браў новыя, гэта яго ніколі не стамляла. Таксама ў пакеціку часта меліся часопісы, кампакт дыскі. Падчас працы на радыё я прыносіў дадому паслухаць рарытэтныя дыскі. І нікому, акрамя Васі, я іх не пазычаў. Проста я быў у ім упэўнены. Як кажуць, давяраў, як сабе. І дома ён меў вялізную калекцыю музыкі: на касетах, на дысках і пасля на кампутары. У размове Вася часта прыгадваў нейкія дзіўныя назвы андэграўндных гуртоў, усходніх філосафаў, нефарматных паэтаў. Я толькі здзіўляўся ягонай эрудуцыі: “Сундук, я вось не разумею, адкуль ты дастаеш усё гэта, адкуль ведаеш?”
На восьмае сакавіка, у міжнародны жаночы дзень, мы з Васем і Лёдзям вырашылі зладзіць кватэрны канцэрт у Мінску, на кватэры ў майго сябра журналіста Валянціна Пепеляева. Дамовіліся на пэўны час, прыехалі на станцыю метро “Пушкінская”, адтуль яшчэ аўтобуам некалькі прыпынкаў. Дайшлі да пад’езда. Валік тады затрымаўся ў тэатры, святло ў ягоных вокнах не гарэла. Памятаю, яшчэ ляжаў снег, мы тапталіся ля пад’езда і чакалі гаспадара. Мабільнікаў тады ніўкога не было, але дамафон на дзвярох быў. Вось тады, памятаю, як пачалі граць на вуліцы, перадавалі гітару адзін аднаму, людзі праходзілі побач, усміхаліся.
Вася вельмі любіў Японію і ўвогуле усходнюю культуру з яе багатай гісторыяй. Калі
...
Читать дальше »