13 лiстапада ў Менскім фальварку “Добрыя Мысьлі” а 19-й гадзіне адбудзецца паэтычны слэм “Вершамі вуліцы”.
Запрашаем беларускіх маладых паэтаў паўдзельнічаць у спаборніцтве
майстэрства чытаць уласныя вершы натхнёна, з узнёслым настроем і
захапленьнем. “Вершамі вуліцы” – гэта спроба рэанімаваць вулічнае
мастацтва чытаньня вершаў, цесна пераплеценае з перформансам і
тэатральным шоў. Паэтычны слэм ня будзе мець ганаровых судзьдзяў,
абіраць лепшага паэта вечара будуць выключна гледачы. А таму паэты
павінны прэзентаваць сваю творчасьць максымальна арыгінальным чынам.
Таксама запрашаем гледачоў! Абяцаем, што будзе цікава!
www.poszuk.info
|