Вторник, 08.07.2025, 15:57
Меню сайта
Форма входа
Календарь новостей
«  Июнь 2009  »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Поиск
Друзья сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Наш опрос
Оцените наш сайт
Всего ответов: 70
Главная » 2009 » Июнь » 25

На дваццатым Басовішчы выступіць 20 гуртоў

24 июня 2009 » Культура
Каб на іх паглядзець, трэба будзе заплаціць 4,5 долары за ўваход.

Юбілейны дваццаты фэст маладой беларускай музыкі “Басовішча” стартуе 17-га ліпеня ў польскім Гарадку. Новыя арганізатары фэсту Кася Кузміч і Мажэна Саевіч распавялі Еўрарадыё пра падрыхтоўку і асаблівасці сёлетніх “Басоў”, а таксама будучыя перспектывы фэсту.

Паводле слоў Касі Кузміч, спіс выступоўцаў Басовішча-2009 цалкам складзены. На фестывальнай пляцоўцы выступяць 20 гуртоў: пераможцы конкурсу розных гадоў, госці і хэдлайнеры:

Кася Кузміч: “Была ўвогуле вялікая праблема, каб скласці праграму, таму што ў гэтым годзе ёсць 20 гуртоў. Гэта сапраўды шмат. Гурты, якія ўпершыню прыедуць на фэст, можа, трошкі пакрыўджаныя, бо маюць менш часу чым гурты-хэдлайнеры "Басовішча". Усё гэта проста залежнасці ад абставін”.

Адмысловых пажаданняў да ўдзельнікаў юбілейнага "Басовішча" ў арганізатараў не было. Хіба што некаторыя гурты самі вырашылі “трахануць мінулым”. Гурт N.R.M. , напрыклад, выступіць на фэсце ў рэтраспектыўным вобразе Мроі. Крама плануе заспяваць некалькі песень Бонды. З некаторымі гуртамі арганізатарам, па словах Касі, давялося дамовіцца наконт адмысловай праграмы:

Кася Кузміч: “Калі казаць пра спецыяльныя дамовы, дык з гуртом “ДзеціДзяцей” мы дамовіліся наконт таго, каб яны сыгралі цалкам беларускамоўную праграму. Тое самае адбылося і з гуртом “Жнюв””.

Як адзначае Кася, 17-га ліпеня фэст распачнецца а 19-й гадзіне. Афіцыйная частка адкрыцця адбудзецца ў 20.00. 18-га ліпеня а 17-й гадзіне рушыць другі дзень фэсту. Цягам абодвух дзён канцэрты будуць доўжыцца да глыбокай ночы – ажно да паловы на трэцюю. Гэтая акалічнасць зусім не палохае арганізатараў.

Кася Кузміч: “Раней здаралася, што канцэрты доўжыліся і да чацвёртай раніцы. Сёлета позна выступаюць тыя гурты, якіх публіка "Басовішча" вельмі добра ўспрымае”.

Па словах Мажэны Саевіч, квіток на “Басовішча”, што ўключае ўваход на канцэрты і месца ў намётавым гарадку, будзе каштаваць усяго 15 польскіх злотых, каля 4,5 долараў (раней ён каштаваў 10 злотых - ЕРБ). Як звычайна будуць разгорнуты кропкі харчавання. Апроч таго з’явіцца месца, дзе гледачы змогуць зарадзіць мабільны тэлефон:

Мажэна Саевіч: “У гэтым годзе мы хочам зрабіць месца, дзе будзе можна зарадзіць нашы мабільнікі. Гэта магчыма пры наяўнасці квітка, які будзе каштаваць 15 злотых на 2 фестывальныя дні”.

Апроч канцэртаў гледачы дваццатага "Басовішча" маюць магчымасць акунуцца ў мінулае фэсту дзяк ... Читать дальше »
Просмотров: 1172 | Добавил: Ёжик | Дата: 25.06.2009 | Комментарии (0)